Праспект Незалежнасці (зборнік). Яўген Шунейка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Шунейка
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Адсутнае беларускае мастацтва
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6906-48-3
Скачать книгу
хараства не раўнуючы, як выпускнікі мастацкіх акадэмій. Збіраючы свае шматлікія “зельнікі” з гербарыямі, каб запісваць іх назвы і асаблівасці, мастачка ад Прыроды неўзабаве заўважыла, што змешчаныя на папяровых аркушах засушаныя кветкі ўтвараюць самыя адмысловыя і вобразна выразныя кампазіцыі. З канца 1880-х гг. яна ўжо цалкам мэтанакіравана шукае раслінныя матэрыялы для стварэння дэкаратыўных твораў на альбомных старонках ці ў выглядзе асобных кампазіцый у рамах пад шклом. Такі неардынарны від мастацкай творчасці, як тлумачыла сама аўтарка, вяртаў ёй духоўную раўнавагу, дапамагаў адсланіцца ад жыццёвых нягодаў і перажываць станоўчыя пачуцці. Э. Ажэшка хутка знайшла і іншыя задачы для свайго дэкаратыўнага наватарства. У 1890 г. яна прадае адзін са сваіх лепшых фларыстычных альбомаў, каб атрыманыя грошы перадаць гаротным жыхарам Львоўшчыны, што перажывалі тады страшэнны голад. У тым жа годзе фларыстычныя веды Э. Ажэшкі вельмі спатрэбіліся патрыётам Гродзеншчыны, каб давезці ў Кракаў без пашкоджання сімвалічныя вянкі з нагоды перанясення праха А. Міцкевіча ў Вавэльскую катэдру. Яе лісты сталі сапраўднымі метадычнымі даведнікамі па збіранні, засушванні кветак і раслін з захаваннем іх натуральных аб’ёмных форм, колераў, трываласці. Іх можна не толькі, як лічыць мастачка, падвешваць пучкамі, звязкамі, букецікамі, але і засыпаць драбнюткім пясочкам у шкляныя ці драўляныя пудэлкі. Эфектыўным метадам хуткай тэрмічнай апрацоўкі з’яўляецца таксама прасаванне раслін, закладзеных між кавалкамі паперы. У кампазіцыйнай фазе стварэння букетаў прапаноўвалася размяшчэнне іх на каркаснай аснове з тонкага дроту. Такія дэкаратыўныя творы можна лічыць вяршыняй фларыстычнага мастацтва, якое пакідае непараўнальна ўзвышанае ўражанне летняга квітнення. Ідэя “кветак з радзімы” ў сувязі з ушанаваннем памяці нацыянальнага генія дапамагла Э. Ажэшцы шырокай апрабацыі новага стылю мадэрн, які тады толькі нараджаўся і ў кожнай еўрапейскай краіне меў свае спецыфічныя асаблівасці. Яна, па сутнасці, становіцца яго пачынальніцай на Гродзеншчыне, а шырэй – у Беларусі, Літве і Польшчы, паколькі з горада над Нёманам ва ўсе канцы вялікага еўрапейскага рэгіёну разыходзяцца не толькі яе лісты, але і дэкаратыўныя кампазіцыі, створаныя ў суаўтарстве з роднай прыродай. З пачатку 1890-х гг. мастачка прысвячае ўвесь вольны час стварэнню разнастайных фларыстычных альбомаў, пано, закладак для кніг, розных пудэлак для ўжытковых рэчаў, падносаў для цукерак, заслонаў на лямпы, сумачак для святочных сукенак у сваім аўтарскім стылі. Яго ў наш час можна беспамылкова акрэсліць як вытанчаны “мадэрн Панямоння” 1890-х–1900-х гг. Вынаходлівая мадэрністка здолела надаваць крохкім раслінным формам трываласць, змяшчаючы засушаныя кветкі, лісточкі і да т. п. на цвёрдую кардонную аснову. Вялікую ролю адыгрываў у кожнай кампазіцыі кантрасны фон з паперы ці тканіны. Э. Ажэшка часта выкарыстоўвала чорны, карычневы, зялёны, серабрыста-шэры атлас, пурпурны аксаміт і іншыя адценні колераў ды фактур