Смілавічы – прыгожы куток нашае Бацькаўшчыны. Праўда, многае яны страцілі за ваенныя і пасляваенныя гады, але жыве, цепліцца ў іх чулы і лагодны беларускі дух, які немагчыма выдаліць ніякімі бетоннымі новабудамі і абсурдам бязбожнага існавання. З былой мэблявай крамы смілавічане збудавалі царкву, рупяцца, каб на вуліцах і на падворках быў парадак. Добрым ладам заўжды жылі тут беларусы-праваслаўныя і беларусы-католікі. А побач з імі цэлымі вуліцамі месціліся татары, габрэі. Але потым здарылася бяда. У 1943 г. карнікі знішчылі местачковае габрэйскае насельніцтва, мала хто ацалеў. І, відаць, ужо не адродзіцца тое асяроддзе шчыльна злучаных з беларушчынай местачковых габрэяў, што стагоддзямі жылі тут па-свойску і з якіх выйшаў вялікі мастак. Не так проста знайсці тое месца, дзе быў яго дом. Але як напамін захаваліся старыя габрэйскія могілкі. Мо там спачываюць продкі мастака пад якой-небудзь урослай у зямлю плітой з паўсцёртай вяззю выцятых надпісаў?
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.