Праспект Незалежнасці (зборнік). Яўген Шунейка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Шунейка
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Адсутнае беларускае мастацтва
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6906-48-3
Скачать книгу
справы, якія атрымалася здзейсніць?

      30 кастрычніка 1932 г. мастак цяжка захварэў, у яго была паралізавана правая рука, ён страціў магчымасць размаўляць. Гэта змусіла яго адсланіцца ад грамадскіх і педагагічных абавязкаў, каб сканцэнтравацца на мастацтве і ўпарадкаванні сваіх архіваў (з вялікімі намаганнямі ён маляваў і пісаў левай рукой). У 1935 г. Ф. Рушчыц назаўжды пакідае сваю дарагую Вільню і вяртаецца ў Багданаў, дзе і завяршыўся зямны шлях вялікага творчага Аратага (30 кастрычніка 1936 г.) і дзе ён быў пахаваны на высокім пагорку непадалёк багданаўскай сядзібы. Над яго сціплым надмагіллем праносяцца велічныя аблокі і спяваюць свае адвечныя мелодыі стогадовыя бярозы і сосны.

      Доўгі час імя і справа жыцця Фердынанда Рушчыца былі ў Беларусі малавядомымі. Мастака адносілі да польскіх ці літоўскіх творцаў, наўмысна забываючы пра яго беларускае паходжанне. Таму ў суседзяў адбываліся выставы, пісаліся артыкулы, але вось пра яго багданаўскія вытокі казалася мімаходзь, без асаблівай увагі. Але пакрысе адносіны пачалі змяняцца, прычынай таму сталі грунтоўныя мастацтвазнаўчыя працы беларускіх даследчыкаў. З кожным годам усё больш актыўна адбываецца вяртанне Памяці і Пашаны да Рушчыца на яго роднай зямлі. Праходзяць міжнародныя навуковыя канферэнцыі, мастацкія пленэры, намаганнямі музеяў Кракава, Варшавы, Вільні і Мінска ладзяцца выставы. Квітнее і род Рушчыцаў, прадстаўнікі якога жывуць у суседняй Польшчы і з вялікай любоўю ставяцца да захавання спадчыны легендарнага багданаўскага творцы. У яго сына Эдуарда ў 1959 г. нарадзіўся сын Фердынанд, які атрымаў імя дзеда. Ужо дарослымі сталі праўнукі мастака Караліна (1981 г.н.) і Эдуард (1982 г.н.). Жыццё працягваецца, і каму зараз прыйдзе ў галаву недарэчная ідэя зноў “дзяліць” вялікага Рушчыца паміж палякамі, рускімі, літоўцамі і беларусамі ды іншымі народамі, культурамі, мастацкімі школамі. Яго вялікасць не змяшчаецца ў вузкім коле гістарычнай “краёвасці”. Ён будаўнік культурных мастоў паміж братнімі народамі і ён жа заснавальнік наватарскага мастацтва Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы. Мы ўсе яднаемся вакол яго мастацтва, якое ўсім нам дае творчыя перспектывы, дазваляе адчуць пад нагамі трывалую Зямлю, а над галавой – высокае Неба.

      Сцэнаграфічны дэбют

      Пачынаючы з 1970-х гг., усё больш слоў прызнання і захаплення сярод беларускіх даследчыкаў выклікаюць жывапісныя творы славутага мастака (1, 2). Але толькі ў 2007 г. з’явіліся першыя згадкі ў айчынным гістарычным друку пра важкі ўклад Ф. Рушчыца ў віленскі перыяд 1900-х–1920-х гг., у станаўленне і развіццё тэатральна-дэкаратыўнага мастацтва (3, с. 33).

      Актуальнай задачай бачыцца цяпер пашырэнне інфармацыі пра сувязь са сцэнай мастака-жывапісца, які па ўласнай ініцыятыве, разумеючы значнасць тэатральных пастановак у справе культурнага адраджэння, пераключыўся з сімвалічных пейзажных твораў на стварэнне шматасацыятыўных тэатральных дэкарацый, касцюмаў, праектаванне розных сцэнічных рэквізітаў і да