Праспект Незалежнасці (зборнік). Яўген Шунейка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Яўген Шунейка
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Адсутнае беларускае мастацтва
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 2011
isbn: 978-985-6906-48-3
Скачать книгу
ім Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве (1904–1907) і ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў (1907–1908).

      Няма ніводнага выпускніка сучасных польскіх Акадэмій мастацтваў, які б не ведаў ролю Ф. Рушчыца ў фарміраванні пачаткаў прафесійнай адукацыі ў іх маладой краіне, якая атрымала сваю незалежнасць 1918 г. І хоць Рушчыц аддаў перавагу развіццю віленскай мастацкай адукацыі, але застаўся прыхільнікам адзінай культурнай прасторы, якая сфарміравалася ў часы Рэчы Паспалітай паміж рознымі славянскімі народамі і іх іншаэтнічнымі суседзямі. Пра гэта сведчыць канцэпцыя першай выставы польскага мастацтва ў 1921 г. у парыжскім Гран Пале, якую арганізаваў Ф. Рушчыц. Уваход на выставу быў акцэнтаваны сімвалічнымі адлюстрававннямі слуцкіх паясоў, а ў экспазіцыі знайшлі сваё месца творы ўраджэнцаў Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі, якія працавалі ў перыяд нацыянальнага адраджэння другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. Французскі ўрад узнагародзіў арганізатара выставы, прафесара Віленскага ўніверсітэта вышэйшай дзяржаўнай адзнакай – Ордэнам Ганаровага Легіёну.

      Не забываў Ф. Рушчыц і вялікія традыцыі навучання ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, якая ў ХІХ ст. дасягнула вышэйшага еўрапейскага ўзроўню. Пад яго кіраўніцтвам у Віленскім універсітэце ў 1920-х – пачатку 1930-х гг. развіваецца так званы стыль “віленскага неакласіцызму”, які быў скіраваны да засваення лепшых еўрапейскіх мастацкіх традыцый розных стагоддзяў. Студэнтамі яго факультэту станавіліся шматлікія здольныя маладыя людзі з розных мясцін Віленскага краю і Заходняй Беларусі, сярод якіх былі Пётра Сергіевіч і Міхась Сеўрук, сапраўдныя класікі беларускага мастацтва ХХ ст. Поруч з класічнымі відамі мастацтва на факультэце ўпершыню выкладалася фотамастацтва, чым займаўся вельмі блізкі сябра Ф. Рушчыца. Гэта – пачынальнік сучаснай беларускай, польскай, літоўскай фотамастацкай школы Ян Булгак, які быў родам з Навагрудчыны. У другой палове ХХ ст. мастацкі факультэт пераўтварыўся ў Віленскі мастацкі інстытут, а потым і ў Акадэмію мастацтваў, выпускнікі якіх прынеслі еўрапейскую вядомасць сучаснаму літоўскаму мастацтву.

      У вольны час ад мастацкай і педагагічнай працы Ф. Рушчыц з 1894 па 1932 гг. з пэўнымі перапынкамі вёў змястоўны дзённік свайго творчага і прыватнага жыцця. Спадкаемцам спадчыны мастака ўдалося выдаць 2 тамы гэтых каштоўнейшых рукапісных нататак, запісаў, развагаў. Існуе спроба перакладу першага тома дзённікаў на беларускую мову.

      У 1920-х гг. Ф. Рушчыц працягвае займацца сцэнаграфіяй, афармленнем кніг, прыкладной графікай. Яму належыць праект новай пячаткі Універсітэта, ганаровы Рэктарскі ланцуг, урачыстыя віньеткі для дыпломаў розных факультэтаў і інш. Менавіта ў графіцы праявіліся яго выключныя партрэтныя здольнасці мастакапартрэціста. Былі і асаблівыя святочныя дні ў яго багатым на падзеі жыцці. 28 красавіка 1929 г. Ф. Рушчыц як прадстаўнік Віленскага ўніверсітэта ўдзельнічае ў адкрыцці помніка А. Міцкевічу ў Парыжы, чытае там урачыстую прамову на французскай