Мастак. Да 200-годдзя з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі (зборнік). Тарас Шаўчэнка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Тарас Шаўчэнка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Биографии и Мемуары
Год издания: 0
isbn: 978-985-7089-31-4
Скачать книгу
13 вершаў, якія пасля аб’яднаў назвай «В казематі». 30 мая кірыла-мефодзіеўцам абвясцілі прысуд. На рашэнні ІІІ аддзялення, якое тычылася Шаўчэнкі, Мікалай І уласнаручна вывеў: «Под строжайший надзор и с запрещением писать и рисовать». Паэт быў адпраўлены ў Арэнбург. Там і пачалася ссылка ўкраінскага генія. Гэта была не дзесяцігадовая палітычная эміграцыя, як, скажам, у Гюго, а салдацкая катарга.

      Казарма, бязводная прыкаспійская пустыня, салдацкая муштра і эпізадычныя запісы алоўкам употай: паколькі ж – забарона пісаць і маляваць, адчуванне поўнай забытасці, цяжкія пакуты душы ад немагчымасці абудзіць заснулую, здавалася, радзіму. Не, не параўнаць Шаўчэнкавую катаргу ні з выгнанніцтвам Гюго, ні са ссылкай Авідзія, хоць і тое і другое таксама трагедыя. То-бок: іх не выпадае не параўноўваць, але з гэтага параўнання, нікому не ў папрок, відаць, наколькі цяжэй быў лёс украінскага паэта, і шмат у чым менавіта таму, што ён быў украінскі паэт і караўся не толькі за сябе, а і за свой народ, за «віну» свайго народа перад чужой імперыяй. Адсюль і большы драматызм яго выгнанніцкай, катаржанскай паэзіі, разчэйшы боль і глыбейшы адчай і нараканні на лёс, на няпамятлівасць грамадства, на няўдзячнасць Украіны, і сумнеў у ёй, і вера ў яе: немагчымасць не жыць ёю.

      Нягледзячы ні на што, хаваючыся ад старонняга вока, Шаўчэнка піша паэмы «Княжна», «Москалева криниця», «Варнак» ды «Чернець», шэраг лірычных твораў, у прыватнасці, «N. N.» («Сонце заходить, гори чорніють…»), «N. N.» («Мені тринадцятий минало…»), «Не гріє сонце на чужині…», «Сон» («Гори мої високії…»). Падчас зімоўкі 1848–1849 гадоў на Косарале Шаўчэнка стварыў такія шэдэўры, як «Царі», «Марина»… Нявольніцкую паэзію запісваў у маленькіх самаробных сшытках (іх набралася 27), якія і склалі знакамітую «Малу книжку».

      Самыя цяжкія часы для Шаўчэнкі надышлі, калі яго адправілі ў Новапятроўскае ўмацаванне, размешчанае на паўвостраве Мангышлак. За два першыя гады фактычна поўнай ізаляцыі ад свету паэт не напісаў ні радка. Толькі ў 1853 годзе дзякуючы дружалюбным адносінам з новым камендантам умацавання І. А. Усковым Шаўчэнка ўпотай аднавіў літаратурную творчасць – напісаў «дзясяткаў каля двух» (з ліста 1858 года) аповесцяў на рускай мове. Захаваліся дзевяць: «Наймичка», «Варнак», «Княгиня», «Музыкант», «Несчастный», «Капитанша», «Близнецы», «Художник» ды «Прогулка с удовольствием и не без морали» (другая частка была завершана ў 1858 годзе ў Ніжнім Ноўгарадзе).

      Усе аповесці маюць вялікае сацыяльнае, пазнавальнае і мастацкае значэнне. Асаблівае месца сярод іх займае «Художник» – найбуйнейшы празаічны твор Шаўчэнкі. У гэтай аповесці-ўспаміне (першая яе частка выразна аўтабіяграфічная) раскрыліся невычэрпны духоўны свет Шаўчэнкі, яго інтэлект, эрудыцыя, глыбокая любоў да мастацтва, культуры.

      Успамінаючы сваё жыццё, Шаўчэнка не мог не думаць аб кардынальных праблемах: быць або не быць яго народу. Гаворка ішла аб яго праве жыць, дыхаць паветрам сваёй зямлі і гаварыць на сваёй мове – аб праве быць сабой і развівацца нароўні з іншымі.

      І