Мы – хлопцы жывучыя. Іван Сяркоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Іван Сяркоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Детская проза
Год издания: 1970
isbn: 978-985-02-1159-0
Скачать книгу
печы, ні хаты. Перада мной стаіць белы, як мельнік, мужчына. Снег на шапцы, на плячах, на бровах, на вусах. Стаіць і злуецца, крычыць, як глухому, засланяючы ад ветру свой твар трохпалай салдацкай рукавіцай:

      – Чаго рот разявіў? Жыць абрыдла?

      Я толькі тут разгледзеў, што гэта салдат, што амаль побач з маімі санкамі пыхкае шызым дымком санітарная машына. Яна забуксавала ў высокім сумёце. Вакол машыны з рыдлёўкай мітусіцца шафёр і праклінае ўсё на свеце. Ляснуўшы дзверцамі кабіны, да мяне рыпае па снезе афіцэр. Здаецца, і знаёмы. Гэта сутулы, даўгарукі, у вялікіх акулярах капітан-медык. Калі Скокавага Лёшку з сыпняком забіралі, і ён тады быў. Эх, і патурыў ён нас з Санькам са двара, беглі – спыніцца не маглі. Казаў, і нас зараз жа забярэ, як разносчыкаў хваробы. А ў яго размовы кароткія. Сыпняк? На насілкі, хату абліць, вопратку – у камеру. Другія просяцца, моляцца – нічога слухаць не хоча. Строгі капітан.

      – Жывы? – спытаў ён у салдата.

      – Жывы нягоднік, – адказаў той.

      Салдат хутка і спрытна звязаў гуж, запрог Буянчыка і звёў маю падводу з дарогі, каб можна было размінуцца з машынай.

      – Даедзе? – спытаў у салдата хмуры капітан.

      – Даедзе! – супакоіў той. – Тут блізка. А мне прыгразіў:

      – Глядзі ж, каб не садзіўся, а то павязуць цябе з тваім дзядзькам разам.

      Буксуючы ў сыпкім снезе, «санітарка» прасунулася міма, падміргнула чырвоным вокам стоп-сігнала і знікла ў густой мяцеліцы. Зноў кагосьці з падлюбцаў павезлі ў тыя баракі. Возяць і возяць – канца-краю не відаць.

      Андрэеву хату спалілі немцы. Цяпер цётка са сваімі малымі жыве ў залоўкі. Дзятвы, як і ў нас, поўная печ. Не паспеў я дзвярамі рыпнуць, як яны, нібы стрыжы, павысоўвалі галовы з-за коміна: у залоўкіных – чарнявыя, а ў цётчыных – нібы лён.

      Самы меншы цётчын, Коля, спытаў:

      – Ну што – прывёз бацьку?

      – Прывёз, – кіўнуў я і затупаў цяжкімі дзядзькавымі валёнкамі, каб абабіць снег.

      У печы лютуе полымя, яго доўгія языкі ажно скачуць у комін – гатуецца памінальны абед. Убачыўшы мяне, цётка кінула вілкі ў качарэжнік і пляснула рукамі:

      – А мой жа ты пляменнік дарагі, а мой жа ты хлопец залаты! Яна кінулася памагаць мне расшпільваць гузікі на світцы, якія з марозу чамусьці не хочуць расшпільвацца. Быццам апраўдваючыся, цётка гаворыць:

      – Набедаваўся гаротнік. Калі ж дзядзька гэты надумаўся паміраць у такое ліхалецце…

      I раптам зноў уголас:

      – Андрэйка, мой салавейка, на каго ж ты нас пакінуў?

      Тут і малыя на печы, быццам па камандзе, зараўлі ўсе разам, свае і залоўчыны. Сама залоўка, высокая і худая жанчына, пабегла на двор распрагаць Буянчыка. Чутно, як яна там таксама галосіць над братам. Толькі мая бабка цяпер ужо спакойная, строгая і разважлівая. Яна сядзіць каля ложка, дзе ў гарачцы кідаюцца двое Марыніных хлапчукоў, і гаворыць:

      – Кінь, Марына, сэрца рваць. І-і-іх, дзеўка, яшчэ нагалосішся. Пакуль прыйдуць бабы Андрэя прыбіраць, накармі лепей хлопца. I капні яму там у чарку таго, што капачам прыгатавала. Бачыш,