Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
На тым пагадзіліся і разышліся кожны ў свой бок.

      Віктар быў мой зямляк. Між яго і маёй вёскамі ляжала шэсць кіламетраў дарогі, але пазнаёміліся мы не дома, а ў горадзе, у педвучылішчы, куды я паступіў пасля сямі класаў. Мінуў першы месяц вучобы, я паспеў трохі абчасацца, трохі прывык сам думаць аб сабе, як раптам на адным перапынку ў аўдыторыю заходзіць сухашчавы рудаваты хлапец і густым, у нос голасам пытаецца:

      – Хто тут Патупчык?

      – Я Патупчык.

      – Тады выйдзем у калідор. Выйшлі.

      – Ты са Слабодкі?

      – Са Слабодкі.

      – А я з Селішча. Чуў пра такое? – усміхаецца.

      – Дзіва што чуў!

      Кожны раз, ідучы на чыгунку ці адтуль, я глядзеў на гэтую невялікую, у адну вуліцу, вёсачку, што ляжала ў нізінцы ў нейкім кіламетры ад шляху. Звярнуць з дарогі і прайсці па Селішчы не давялося, хоць думка такая неаднойчы церабіла і ахвота была. Вунь яны, як у шапцы, хаты, хлявы, прысады, сабакі гаўкаюць – пачулі чужы дух.

      – Дык будзем знаёмы, – сказаў зямляк і працягнуў вузкую, з чэпкімі пальцамі руку: – Віктар Мацюшонак. Калі што, шукай мяне ці тут, на лекцыях, ці на Вечаркевіча. Лепей на Вечаркевіча, бо на лекцыях я магу быць, магу і не быць.

      «На Вечаркевіча» – гэта ў інтэрнаце педвучылішча, недзе на ўскраіне горада.

      Дасюль я лічыў, што ў педвучылішчы я адзін з нашага балотнага клічаўскага боку, ажно ёсць яшчэ адна душа. Як вольна і смела ён дзержыцца! І гэты грубы голас, гаворыць – быццам у сябе на вуліцы.

      Ён быў ужо на чацвёртым курсе. Трохі пазней ён расказаў, што пасля дзесяцігодкі паступаў у Мінск на філосафа – не прабіўся. «Мордай не выйшаў – чылых не прызнаюць». Каб не з’ядаць час, перакінуўся сюды, у педвучылішча. Узялі без экзаменаў і адразу на трэці курс.

      – А хіба можна так?

      – Узялі – значыць, можна.

      Гэтак мы пазнаёміліся, гэтак сталі бачыцца. Хаця што такое «бачыцца»? Было, сустракаліся кожны дзень і па колькі разоў на дзень: калідоры адны, паверхаў усяго два. Было і іншае, як выпадала. Шукаць яго спецыяльна прычыны не выспявала, але па тым, што не чутно было яго конскага рогату і некалькі дзён, і цэлыя тыдні, я здагадваўся, што яго ў педвучылішчы не было.

      Неяк пасля ў студэнцкай насценгазеце я прачытаў яго верш. Было прыемна, што аўтар – мой добры знаёмы, нават болей – мой зямляк. У гэтым факце быў яшчэ адзін далікатны момант: ці то рэўнасць, ці суперажыванне. Справа ў тым, што я і сам спрабаваў пісаць вершы. Але выставіцца вось так смела на людзі не адважваўся. А калі прачытаў ягоны верш, смеласці маёй яшчэ паменела.

      Верш быў, як цяпер сказалі б, «дзяжурны», да свята, на ўсю першую калонку з верху да нізу. Загаловак выведзены ярка-чырвоным алоўкам: «Великому Октябрю».

      То быў цэлы трактат з выхадамі ў філасофію, у далёкую і бліжэйшую гісторыю. Прысутнічалі ў вершы дзекабрысты і Пушкін, Маркс і Ленін, «Аўрора» і сцяг над рэйхстагам. Усё прадумана, выстраена ў адну лінію, лагічным вынікам якой мроіўся камунізм, які будзе пабудаваны калі не заўтра, то ўжо абавязкова паслязаўтра.

      Усё