Зязюля пракукуе заўтра… (зборнік). Анатоль Кудравец. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
па булцы з макам. Цефцелі тут умелі гатаваць смачныя, з добра вытаўчанай бульбянай кашай, не скупіліся на падліву.

      Еў ён прагна, глытаючы, як качка, няжованае. Відно было, што добра прагаладаўся. Я спытаў, ці не ўзяць яшчэ порцыю. «Вазьмі», – адказаў ён усё так жа весела. Вірлаватыя бычыныя вочы яго свяціліся ўсё тым жа адкрытым шчырым бляскам.

      Калі ён вымазваў хлебам падліву з другой талеркі, я спытаў у яго зноў:

      – Дык праўда, адкуль ты зваліўся?

      – З Пячэрска.

      – Ты мне гаворыш гэта ўжо другі раз.

      – Магу сказаць і трэці… – Цяпер позірк яго быў хутчэй сумны, чым вясёлы. Але зноў шырокі, як на продаж, выскал вялікіх зубоў.

      Жарты жартамі, але Пячэрск… Чаму Пячэрск?.. Я не стаў болей церабіць яго пытаннямі, настане час – усё праясніцца.

      Выйшлі з закусачнай. Ён падахвоціўся правесці мяне да ўніверсітэцкага гарадка.

      – Калі ты прыехаў?

      – Учора ўвечары.

      – Дзе атабарыўся?

      – У цябе! Гы-гы-гы!

      – А начаваў дзе?

      – На вакзале…

      Як памятаю яго, з ім ніколі не было сумна. Гэта быў той Віктар, якога я ведаў і пяць, і дзесяць гадоў назад. Яго жарты мала разыходзіліся з праўдай, а праўда – з жартам, хаця і там, і там вясёлага было мала. Ён прымаў жыццё такім, якім яно было, і тым самым вучыў іншых рабіць тое ж.

      – Якія твае далейшыя планы? – зноў спытаў я.

      – На сёння?

      – Ну, хаця б на сёння…

      – Пахаджу па Мінску… Ведаеш, два гады не бачыў яго і, прызнаюся, засумаваў па ім. Пасля трэба зайсці ў міністэрства. Яны хочуць перавесці школу на рускую мову, а заадно вытурыць і мяне адтуль. Трэба бараніцца.

      – Хто гэта «яны»?

      Віктар часта не дагаворваў да канца, беручы, што чалавек ведае ці павінен ведаць, пра што талкуюць.

      – Раённыя начальнічкі разам з дырэктарам. – Ён зморшчыўся, быццам яму раптам забалеў зуб. – Вось жа беларусы кругом, і дзеці беларускія, а «даёш Расею» – гы-гы-гы. Пасля загляну ў кнігарню, у тэатральныя касы: можа, пашэнціць узяць білеты куды. Ты ж не адмовішся пайсці са мной?

      – Калі будзе куды… Па-мойму, дык і оперны, і купалаўцы яшчэ на выездзе.

      – Пабачым.

      – Пабачым дык пабачым…

      – Трэба яшчэ зайсці ў інстытут, можа, сустрэну свайго колішняга выкладчыка, ён мне вінен грошы. Цікавы чалавек, варта было б цябе з ім пазнаёміць. Некалі я здаваў яму гісторыю партыі, пяць разоў здаваў, на тым і падружыліся. – Віктар змоўк, нечаму ўсміхнуўся. – Ведаеш, надта рыхтавацца не было калі – дзве ночы запар разгружалі вагоны з дрыўмі, а калі папраўдзе, то і рыхтавацца не было вялікае ахвоты. Словам, я паспеў прагледзець два білеты і пайшоў. А раптам патрафіць. Шчасце – птушка выпадковая і, бывае, прыходзіць якраз у дурныя рукі. Не патрафіла, узяў не той білет. Пацягнуў другі раз – зноў не тое. Пытаюся, ці можна паспрабаваць трэці раз. Адказвае: «Можна, толькі адзнака будзе зніжана на два балы». Пазірае на мяне і пасміхаецца: ці то сам злодзей, ці злодзея ўгледзеў. Не пашанцавала