Рабочы паяздок, здавалася Мацвею, калі ён ехаў дамоў, бег праз вайну. Па-за гарадком ён адразу я «трапляў у клубы густога, едкага да слёз дыму, расхлябаныя вокны і тамбуры вагонаў не маглі стрымаць яго. Гарэлі нехаця і чадна маладыя бярозы, хвоі, алешнік. Яны выраслі на балоце, і іх нялёгка было запаліць. Працягвалі расці і піць балотную ваду і тады, калі іх пазбавілі глебы, трактарамі і бульдозерамі зграблі на паласу адчужанасці, сцягнулі ў вялізныя валы, і яны спляліся, пабраліся голлем і скалечанымі стваламі адно з адным, ляжалі – як у брацкай магіле, уставіўшы ў неба сухажылле каранёў, толькі для блізіру прыкіданыя зямлёй. Таму такі едкі быў дым, полымя не прабівалася вонку. Дым слаўся нізам, як на папялішчы паўзалітай вадою хаты. I здавалася, што гэта менавіта так і ёсць: гарыць нейчая хата. Тады, яшчэ падлеткам, Мацвей, ды і ўсе, хто ездзіў рабочым паяздком, не разумелі, як гэта так пусціць агнём, кінуць
Автор: | Віктар Казько |
Издательство: | Электронная книгарня |
Серия: | |
Жанр произведения: | Современная зарубежная литература |
Год издания: | 2016 |
isbn: | 978-5-340-00518-2 |
гліне ў лагчынку і зліваецца з сінню і празрыстасцю іншых крыніц, з цёмнай адстоенасцю вады балот. I крынічка няхай сабе яшчэ і не рэчка, але ўжо ручаёк. I ручаёк гэты з кожнай лукавінкай, з кожным выгібам пашыраецца, ператвараецца ў рэчку, а яна, пачаўшыся з крынічкі над бярозай, з арэхавай шкарлупінкі, беражліва збірае росы Палесся, дажджынкамі па кроплі, кроплі, што прынеслі ў дзюбах птушкі, вялікай ужо ракой скіроўваецца і коціць да самага сіняга мора. Казка, толькі ніхто яе не прыдумляў, складзена Палессем, яго дубровамі, барамі, балотамі, ніцымі лозамі і ракітамі, мо знарок складзена, каб укалоць, пацвяліць чалавека ўбоствам яго фантазіі, убоствам тых прамых і панурых рэк, што стварае ён. Мацвей глядзеў на гэтую пераменлівую, кожны дзень новую казку, і яму карцела адцягнуць, адтэрмінаваць тое імгненне, калі ён застанецца адзін на адзін з зямлёю, даручанай яму тэхнікай, насцярожвала само слова «меліярацыя». Мялі, перамолвай. Хаця, што ён ведаў аб ёй. Бачыў неяк хлапчуком яшчэ, як загарэліся асушаныя тарфянікі. Жыў ён тады ў невялічкім і сумным некалі пагранічным, паміж Заходняй і Усходняй Беларуссю, гарадку, і адбітак пагранічнасці, раз'яднапасці, вайны, якая толькі што скончылася, адчуваўся там яшчэ ва ўсім; пачуццё абяздоленасці і нейкай закарэлай як бы пакрыўджанасці згадвалася ў крывых і прапыленых вулачках, ацалелых, але напаўразбураных цэрквах і касцёлах, у той журбоце і асуджанасці, з якой глядзелі на свет маленькія, з накіднымі жалезнымі заваламі польскія і яўрэйскія крамы; гэта згадвалася і па тым, як паводзілі сябе людзі, негаваркія, задуменныя, яшчэ не зусім усвядоміўшы, што ж такое адбылося. У вёсцы Мацвея, у Княжборы, была толькі школа-сямігодка, і ўсе княжборцы, якія вучыліся далей, прайшлі праз гэты гарадок. Жылі на прыватных кватэрах, толькі па выхадныя ездзілі дамоў. Рабочым паяздком, а то і на таварняку ехалі да раз'езда, ад якога да Княжбора сцежкамі рукой падаць – пятнаццаць кіламетраў. I вось па гэтым перагоне ад гарадка да раз'езда Мацвей упершыню ў тое выпускное лета ўбачыў меліярацыю, убачыў з акна вагона і запамятаў як нешта шчымліва сумнае, як само жыццё ў пагранічным гарадку.