Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Рыгор Барадулін
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Жанр произведения: История
Год издания: 2013
isbn: 978-985-7089-28-4
Скачать книгу
даўгацыбая. І Сцяпан, і жонка яго даўгалытая.

      Даўгіла – высокі, цыбаты. К ей даўгіла прыбіўся, на ім хоць сабак вешай.

      Даўжом, даўжо – даўгія дровы. Не парэзалі на кароткія, так даўжом і клалі.

      Дахаладнá – астудзіць, выстудзіць. Дахаладна астудзіў самагонку, пілася, аж душа смяялася.

      Дашчанік – будынінка, збітая з дошак, паветка, абабітая дошкамі. Па дашчаніку вецір гуляіць, як па вуліцы. Сена склалі ў дашчанік, дождж не дастаніць.

      Дашчурка, достачка – дошчачка. З дашчурак збіў шпакоўню, як вясна прышла.

      Даяснá – нагрэць да чырвані, да белаты. Нагрэў даясна, тады каваць пачаў.

      Двайнюкі – двайняты. Двайнюкоў ёй салдат ўлупіў.

      Дваћніцца – дваіцца. Яму ўжо ў вачах дваяніцца.

      Двойні – вілы на два зубы. Двойнямі добра гной накладаваць, а сена лепі тройнямі.

      Двух’які – двух гатункаў. Абаранкі двух’якія ў краме.

      Джагнуцца – стукнуцца, урэзацца. Джагнуўся ілбом у бярэзіну – аж іскры з вачэй.

      Джвых – імгненна. Я крыкнула, а воўк джвых – і знік у гушчарах.

      Джгнуць – лупянуць дубцом, крапівой, розгай.

      Як джгнеш дубцом па ср. цы, дык будзіць старацца.

      Дзелізнá – агрэх. Што баразна, дык дзелізна. Дзеўчынёшка – дзяўчо, падлетак. Ужо дзеўчынёшка, а ўсё яшчэ ў лялькі гуляіць. І Стахванава дзеўчынёшка ўжо выладнела.

      Дзеўчыцца – калі дзяўчо хоча пачуваць сябе дзеўчынаю, пераймаць дарослыя манеры. Ня вырасла да стала, а ўжо дзеўчыцца пачала.

      Дзецяроб – у каго багата дзяцей. Руплівага дзецяроба баіцца хвароба.

      Дзівіць, дзіваваць – здзіўляцца. Хто на яе дзівіць будзіць, на страхоцце такое?

      Дзіклíвы – дзікаваты, нелюдзімы. Малец дзіклівы, усіх дзічыцца, як у лесі вырас.

      Дзічка – бародаўка. А наша баба ўмеіць дзічкі зводзіць.

      Дзічынá – здзічэлы выпас, луг. Выпасу німа – адна дзічына, калхоз усё абсеяў лубінам, луг заліло.

      Дзюгнуць – выпіць, глынуць. Добра дзюгнуў, чуць сябе нясець.

      Дзюк – дзёўб. Знайшоў пітух ягадзіну, дзюк – і курам аддаў.

      Дзялёнка – папаска. Узяў дзялёнку сала ў дарогу. Дзяло – клопат, справа. Вот маё дзяло якое. Дзяннјцца – світаць, днець. Ужо дзяннецца стала, а яго ўсё німа.

      Дзяннік – двор, мясціна ў атачэнні хаты й гаспадарчых прыбудоў. З хлеву выйдзіш, і дзяннік загароджаны паміж хлевам і хатай, бываіць крыты.

      Дзярноўе – дзёран. Каб знаў, абклаў бы магілку дзярноўем.

      Дзяўчур – як бы паддзяўчына. Усё малая-малая, аж, глядзі ты, дзяўчур які.

      Длінноцце – цягамоціна. Ад яго длінноцця аж моташна зробілася.

      Днішка, дэнца – кавалак гладка абструганай дошкі, на якой крышаць сала, цыбулю; яшчэ – донца. Што ты на стале крышыш, вазьмі днішка. У даёнцы дэнца замяніў.

      Довеч – давеку. Касцюм у яго быў довіч як новы. Дойкі – цыцкі ў каровы, казы. Яна ў мяне аказіла двойню, дойкі па кружцы, яна ў мяне аддоіцца.

      Дойніца – дойная карова. У Грышчыхі добрая дойніца, малака ўсім хватаіць.

      Досвіцце – досвітак. Ад досвіцця каня шукаю. Досуг – дападлівы