Выгаліць – накасіць. Што ўжо сена выгаліла, на ўсю зіму будзіць.
Выграб – збіранне, абіранне. Летась кончык агуркоў пасадзіла, дык ім выграбу не было.
Выдурнівацца – прыкідвацца, дуракаваць. Не выдурнівайся – бярыся за розум.
Вы́залець – азябнуць, азалець. Вызалела дзень і карасіны не дастала.
Вы́зверак – злы, звераваты. Зяць у яе быў такі вызверак, дык яго забілі потым.
Вызнавáць – выведваць, разведваць. Малога ў рыззё адзенуць, ідзець вызнаваць, дзе немцы адступаюць.
Вы́казаць – выдаць. Цябе б рэзалі, і ты ж бы выказаў нас.
Вы́камандаваць – выхітрыць, з нічога нешта зрабіць. Так не так, а ўсё-ткі выкамандаваў сабе на кажух.
Вы́канаць – заходзіцца ад болю. Руку яму адарвала, добра такі выканаіць.
Выкат – выраз у сукенцы. Такі выкат, што сіські вывальваюцца.
Выкаціць – нарадзіць, прывесці. Каза трох казлянят выкаціла.
Вылáджвацца – збірацца, адыходзіць. Выпраўляйцеся, выладжвайцеся, сваточкі.
Вы́ладнець – папрыгажэць, паправіцца. Так выладнеў на вачах, аж не пазнаць яго. (Ладны – значыць пазорысты, паглядны.)
Вы́лівень, вылівак – яйка, знесенае без шкарлупкі; яшчэ – азызлы, адрузлы. Калі куры ліюцца, ім таўкуць шкарлупінне ад яек. Вылівень ты гэткі.
Вылупак – франт, хварсун, моднік. Гэны вылупак са скуры вылупліваецца, абы надзецца ня так, як усе.
Вы́лупіцца – прарэзацца, глянуць. З раніцы цёпла было, сонца было вылупілася.
Вымагаць – прасіць цану за тавар. Платы не вымагала, колькі давалі, прадавала.
Вы́мантачыць – выпрасіць, выцыганіць. Ён усе грошы вымантачыў у маткі.
Вы́маўчаць – змоўчыць, не зважаць. Ён крычыць, я трываю, алі часам і ня вымаўчыш.
Вымышлјнне – прыдумванне, выдумлянне. Ён ня можаць без вымышлення, усё вымышляіць і вымышляіць, абы ня так.
Вы́мякшыць – вырабіць, зрабіць мяккім. Каб вымякшыла шкурку, дык ей добрая футрачка была б. Падушку вымякшыш, дык галаве лягчэй.
Вынас – плата пастуху. Не ў нос яму такі вынас, ласейшага чаго хацеў.
Вы́парак – неслух. І гэтыя выпаркі-рабяты такія зладзеі.
Вы́паўзень – скурка, якую скінуў вуж. Вуж рубашку скінуў; вужы, яны ліняюць, а тады сыходзіць з іх выпаўзень.
Выпінáцца – вытыркацца, вылучацца, сіліцца.
Кожны выпінаецца як можаць, каб якую капейчыну заробіць. Ён перад начальствам выпінаецца, каб заўважылі.
Вы́пладзіцца – вывесціся. Сінічкі выпладзіліся, дзеці рукамі паролі, дык сініца адраклася.
Выпрљджвацца – напінацца, выстаўляцца.
Выпруджваецца што сілы, каб яго заўважылі.
Вы́пукацца – надзьмуцца. Як мячык, выпукаецца й коціцца на кароткіх ножках.
Вырабáтываць – вырабляць. Хата, дзе скуры партызаны вырабатавалі.
Вырабляць – зарабляць. Хай служыць, хай вырабляіць сабе пенсію.
Вырай – купка, куст. У Грамніцкім бары знайшлі цэлыя выраі грыбоў.
Выранджáцца – вычварацца, капызіцца, строіць з сябе.