Захінуцца – зашпіліцца; яшчэ – схавацца ў ціхае месца. Захініся, а то вецер такі, аментам прахопіць.
Выпіла, закусіла,
Сама сябе пахваліла.
Захінулася ў куток,
Па тры чарачкі ў раток.
Захмурэць – захмарыцца. Нешта рана захмурэла. Заходнік – сетка лавіць рыбу, таптуха. Адзін заходзіць, а другі заходнік дзяржыць, рыбі й німа куды дзявацца.
Захцяначкі – прышчыкі на твары ў падлеткаў.
Ускочылі захцяначкі – думай пра наначкі.
Зáцепла – да халадоў. Добра, што яблыкі зацепла знялі.
Заціснуць – забасці, прыціснуць. Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, а ён яго заціснуў.
Зацягнуцца – мець доўг. У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала.
Зáчась – сверб. Па ўсім целі такая зачась, хоць ты са скуры выскачы.
Зашацíцца – схавацца. Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны. (Затаіцца пад шатамі.)
Зашытае – гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй.
Збáгдарыць – збыць, прагуляць, прадаць за бесцань, згубіць, збаёдаць. Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў.
Збегчы – угнацца, бегчы разам, дагнаць. Дужа мама збяжыць за намі.
Збíвіны – стаптаная, зблочаная збажына. Ня жыта, а збівіны адны засталіся.
Збрáгнуць – забрадзіць, укіснуць. Незакупаранае варэнне аментам збрагніць.
Збузаваць – здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкі – усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ.
Збыццё – збыт. Німа збыцця такому тавару, са збытам адно гора.
Збычыцца – насупіцца. Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш.
Звадыяш – ашуканец, той, хто зводзіць з правільнай дарогі. Звадыяш і чорта звядзець, і сябе абвядзець.
Зважыць – уступіць, прамаўчаць. Пачнець дудзіць на маму, а яна прамаўчыць, зважыць, і ўсё добра.
Званне – мянушка. З некага знялі званне, а к яму прылажылі, і стаў Мэгуш.
Звекаваць – доўга жыць на адным месцы. Я ўжо звекавала тут і то ня ўсё помню.
Звјсціся – занудзіцца; яшчэ – занядужыць. Усё ж я багата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень.
Звягло, звягун – той, хто звягае. Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць.
Звягунец – галасісты званок, звычайна пад дугою. Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля.
Звярыстая – звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш.
Звяры́ца – злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца.
Звярыцца – люцець, злець, быць раз’юшаным.
Што ты звярысся, глядзі не ўсяр. ся.
Звяцца – зніцець, усохнуць. Сёлета бульба так звћлася – адны арэшкі.
Згайдамачыць – змарнаваць, згубіць, зглоціць.
Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага.
Згалавець – здурнець, з’ехаць з глузду. Што ты – згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця.
Зганяць – сканчацца.