Санітары лесу
У 90-я ў Сонечным горадзе ўсё выглядала ня так прамяніста. Калі ты быў беларускамоўны – ты быў безабаронны. Ніхто не прыняў бы скаргі на тое, што цябе дыскрымінуюць. Ты пытаўся па-беларуску ў краме – і табе маглі папросту не прадаць тавар. Паслаць на…й, апэлюючы да чаргі, кінуць у твар зьнявагу, напасьці на вуліцы, абмяркоўваць усім аўтобусам. Усё гэта са мной здаралася, і ня раз. Аднойчы да мяне прычапіліся на вуліцы, пачуўшы, што я гавару зь сябрамі па-беларуску, – і вырашылі «выбить из головы всю хуйню»: гэта былі звычайныя, нармальныя хлопцы, «санітары лесу», як яны сябе называлі. Мяне папярэдзілі, што калі я паабяцаю, што ніколі больш ня буду «портить воздух» гэтым сваім «у…бищным языком», мяне паб’юць не балюча, пакінуць цэлымі зубы (тады ў мяне якраз зьявіўся першы ўстаўны). Мы гаварылі доўга – і хоць я нічога ім так і не паабяцаў, хутчэй наадварот, зубы засталіся цэлыя, а вось твар распух. Зразумела, што, калі ты стаіш у перапоўненым аўтобусе, які абмяркоўвае, што трэба зрабіць з нацыяналістамі, калі яны вось так «наглеют» – гавораць «мовай» у грамадзкім транспарце, а ты зь дзяўчынай стаіш, прыціснуты імі да акна, дык гэта ня надта спрыяе думкам пра яднаньне з народам. У такія моманты я ўсьміхаўся – маўчаў і ўсьміхаўся, і задзіраў падбародзьдзе высока-высока, каб толькі яны не падумалі, што я іх баюся.
Кожны такі выпадак засмучаў і адначасна весяліў, выклікаў дэпрэсію і – найперш загартоўваў. Беларускамоўных, якія прайшлі школу агрэсіўных 90-х, так проста ўжо не праб’еш. У тыя гады я быў прынцыпова, да болю, да самага дна сумленьня беларускамоўны – і атрымліваў ад грамадзтва па поўнай. Гэта адтуль паганая фразачка, якой народ (той самы, які, бач ты, бедненькі, можа не зразумець тарашкевіцы) адказваў на тваю нявінную просьбу наліць табе кавы:
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.