Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Серия:
Жанр произведения: Религия: прочее
Год издания: 0
isbn: 9785449619587
Скачать книгу
за грахі, так успрымалі іх стан суайчыньнікі. Аднак яны не гублялі надзеі на літасьць Божую і далі абяцаньне прысьвяціць Богу для служэньня ў храме дзіця, калі яго пашле ім Гасподзь. Аднойчы старац Ёакім прыйшоў у Ерусалімскі храм, каб прынесьці Богу ахвяру. Але першасьвятар не прыняў ахвяру, бо лічыў Ёакіма нявартым гэтага з-за бязьдзетнасьці. У вялікім смутку Ёакім пайшоў у пустэльню, дзе са слязьмі маліўся Богу аб дараваньні яму дзіцяці. Ганна, даведаўшыся што здарылася з мужам, таксама шмат і шчыра малілася. «Усё на зямлі прыносіць плод свой Богу; калі б у мяне было дзіця, я таксама прысьвяціла б яго Богу». Не паспела яна так падумаць, як зьявіўся перад ёй анёл і сказаў: «Ганна, твая малітва пачута Богам. У цябе скора народзіцца дачка; цераз яе будзе дадзена выратаваньне усяму сьвету і назавеш ты яе Марыяй. Імя гэта азначае «Ўзвышаная».

      Анёл зьявіўся і Ёакіму і сказаў: «Бог прыняў малітву тваю і яўляе табе сваю мілату – жонка твая скора народзіць дачку Марыю, і народзінамі яе ўзрадуецца ўся зямля. І вось табе знаменьне: ідзі да храма Ерусалімскага і там, ля Залатых варот, сустрэнеш жонку тваю, каторай павядомлена тое, што і табе»

      У 1999 годзе пошта Ізраіля паказала на сваёй марцы рэпрадукцыю малюнка Дэвіда Робертса, на якім ён намаляваў Калодзеж Дзевы Марыі, што знаходзіцца ў цэнтры Назарэту. Сюды магчыма прыходзілі па ваду бацькі Марыі і Марыя

      Ёакім паспяшаў у Ерусалім і сустрэў жонку ля Залатых варот.

      У 1992 годзе пошты Швецыі і Расіі ажыцьцявілі сумесны выпуск марак з рэпрадукцыямі ікон «Cустрэча Ганны і Ёакіма»

      Падзея знайшла адлюстраваньне на іконах і карцінах. У хрысьціянскай рэлігіі (праваслаўі, каталіцызьме, уніяцтве) абраз, ікона – гэта выявы Ісуса Хрыста, Богамаці і сьвятых, якія маюць культавае прызначэньне).

      Гісторыі Ганны і Ёакіма прысьвяціў свае творы Джота ды Бандонэ (італ. Giotto di Bondone, каля 1267—1337). «Сцэны з жыцьця Ёакіма і Ганны», ён намаляваў на сьценах капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі ў 1305 годзе. Пачынаецца апавяданьне ў левым верхнім куце правай сьцяны і ўвесь гэты ярус прысвечаны падзеям, якія напаткалі Ёакіма і Ганну – бацькоў Марыі, Маці Хрыста. Фрэскі цыклу «Жыцьцё Ёакіма і Ганны» уключаюць наступныя падзеі:

      – 1. Выгнаньне бязьдзетнага Ёакіма з храма.

      – 2. Ёакім сярод пастухоў.

      – 3. Зьвеставаньне Сьвятой Ганне.

      – 4. Ахвярапрынашэньне Ёакіма.

      – 5. Сон Ёакіма.

      – 6. Сустрэча ля Залатых Варот.

      У 1972 годзе пошта Арабскага Эмірату Аджман выпусціла ліст з шасьці марак, на якім адлюстраваны рэпрадукцыі апошніх пяці фрэсак. Момант сустрэчы ля Залатых Варот Ерусаліма паказаны на чацвёртай і шостай марках

      Мастацтвазнаўцы пішуць, што ў гісторыі мастацтва цяжка знайсьці твор больш кранальны, чым гэта фрэска. На мосьце перад гарадскімі варотамі, нібы сьвятадзейнічаючы, урачыста і прымірэнча абдымаюць адзін аднаго двое старых, але яшчэ дужых людзей. Адчуваючы ўзаемную прыхільнасьць,