Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Жанр произведения: Зарубежная классика
Год издания: 0
isbn: 978-985-90386-8-6
Скачать книгу
голасу, звычак і манеры трымацца! Ці пад сілу чалавеку дасягнуць такога падабенства ў гэтым саркастычным перайманні? Узрушаны да глыбіні душы, я з трымценнем згасіў лямпу, моўчкі выйшаў з пакоя і адразу пакінуў сцены пансіёна, каб ніколі больш туды не вяртацца.

      Пасля колькіх месяцаў, праведзеных дома ў абсалютнай бяздзейнасці, я зрабіўся студэнтам Ітану. Кароткага часу было дастаткова, каб мае згадкі пра здарэнні ў пансіёне доктара Брэнсбі саслабелі, – прынамсі, штось змянілася ў прыродзе пачуццяў, з якімі я гэта прыгадваў. Гэта болей не выглядала так рэальна і драматычна. Я пачаў сумнявацца ў беспамылковасці маіх пачуццяў, прыгадваў гэта толькі зрэдку, здзіўляючыся чалавечай даверлівасці і ўсміхаючыся сіле фантазіі, якая мне дасталася ад продкаў. Лад жыцця ў Ітане толькі спрыяў такому скепсісу. Вір безразважнага шалу, якому я так хутка і неабдумана аддаўся, змыў усё, апроч пены апошніх гадзін, адначасова паглынуўшы ўсе цэльныя сур’ёзныя ўражанні і пакінуўшы ў памяці толькі легкадумнасць былога існавання.

      Аднак мне не хочацца апісваць праявы бездапаможнай распусты, аддаючыся якой, мы кідалі сапраўдны выклік законам, унікаючы тым не менш пільнага вока нашага каледжа. Тры гады гэтага шалу прайшлі без усялякай карысці, прышчапіўшы толькі кепскія звычкі; да таго ж я раптам незвычайна вырас і зрабіўся вельмі высокім. І вось аднойчы пасля тыдня жорсткіх і легкадумных забаваў я запрасіў на невялікую таемную гулянку сваіх найбольш распусных аднакурснікаў. Мы сустрэліся позна ўначы, бо нашыя гулянкі зацягваліся да самага ранку. Віно лілося ракой, ды і ў больш вострых спакусах не было недахопу, і калі золак толькі з’явіўся на ўсходзе, нашая апантаная блазнота была на самым піку. Моцна расчырванелы ад картаў і жарсці, я зацята прамаўляў больш чым блюзнерскі тост, калі нечакана маю ўвагу забраў рэзкі гук прачыненых дзвярэй і напружаны голас служкі. Не ўваходзячы, ён паведаміў, што нейкі чалавек, які вельмі спяшаецца, хацеў бы паразмаўляць у вітальні.

      Шалёна ўзрушаны віном, я хутчэй узрадаваўся, чым здзівіўся, гэтай нечаканасці і адразу ж, хістаючыся, пайшоў у вітальню. У гэтым нізкім і маленькім пакоі не было лямпы, і цяпер сюды зусім не пранікала святла, апроч надзвычай слабога золку, які заглядаў праз паўкруглае акно. Пераступіўшы цераз парог, я апынуўся перад чалавекам майго росту, апранутым у белы кашміравы строй, пашыты па апошняй модзе, такі ж, які быў на мне. Слабое асвятленне дазволіла мне заўважыць толькі гэта, але рысаў твару я разгледзець не здолеў. Калі я ўвашоў, ён зрабіў крок да мяне і, нецярпліва схапіўшы маю руку, прашаптаў на вуха: «Вільям Вільсан!»

      Я адразу ж цалкам працверазеў. У манеры незнаёмца трымацца, у ледзь заўважным трымценні ў мяне перад вачыма ягонага ўзнятага пальца штось напаўняла мяне неймаверным здзіўленнем, хоць насамрэч не гэта ўзрушыла мяне. Сур’ёзная перасцярога ў гэтым своеасаблівым, ціхім і шыпячым вымаўленні і, больш за тое, характар, гук і сутнасць гэтых простых і звыклых словаў ускалыхнулі