Маска Чырвонае Смерці (зборнік). Эдгар Алан По. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Эдгар Алан По
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Жанр произведения: Зарубежная классика
Год издания: 0
isbn: 978-985-90386-8-6
Скачать книгу
але ягоныя паплечнікі адчувалі, што ён не вар’ят. Трэба было пачуць і пабачыць яго, дакрануцца да яго, каб у гэтым пераканацца.

      Ён збольшага сам кіраваў абстаўленнем сямёх пакояў з нагоды гэтага вялікага фэсту, а ягоны ўладарны густ фармаваў вобразы ўдзельнікаў маскараду. Можна не сумнявацца, што яны былі вычварныя. Было ў іх вельмі шмат зіхцення й бляску, пікантнасці й прывіднасці – шмат такога, што можна было пабачыць у «Эрнані»*. Былі тут постаці-арабескі з недарэчнымі часткамі цела й надобамі. Былі мройныя дзівосы, як, прыкладам, уборы вар’ятаў. Было шмат прыгожага, шмат дзівацкага, шмат bizarre, трохі жахлівага й нямала таго, што магло б выклікаць агіду. Фактычна па сямёх пакоях сноўдала мноства дзівосных сненняў. І яны – гэтыя сненні – дзівосна курчыліся, мяняючы колер у кожным пакоі, і дзікаватая музыка аркестра здавалася рэхам іхных крокаў. Але вось – б’е чорны гадзіннік, што стаіць у аксамітнай залі. I тады на нейкі момант усё заціхае, усё маўчыць, апроч голасу гадзінніка. Сненні застываюць, як стаялі. Аднак водгулле званоў замірае – яно цягнулася ўсяго імгненне – і лёгкі, крыху прыдушаны смех ляціць яму наўздагон. I тады зноў грыміць музыка, і сненні аджываюць і сноўдаюцца сюды-туды яшчэ жвавей, чым перад гэтым, пазычаючы адценні ў каляровых вокнаў, праз якія ліюцца промні жарніцаў. Але ў пакой, што з усіх сямёх ляжыць найдалей на захад, ніхто з масак зайсці не наважваецца; бо ноч надыходзіць; усё чырванейшае святло ліецца праз крывавыя шыбы; і страшыць чорнасць драпіроўкі; і той, чыя нага ступае на чорны аксаміт дывана, чуе прыглушаны звон эбенавага гадзінніка, больш выразны і ўрачысты за гук, які дасягае вушэй тых, хто аддаецца самым бяздумным забавам у іншых пакоях…

      А гэтыя іншыя пакоі былі поўныя вясёлых бяседнікаў, у іх хваравіта біўся пульс жыцця. I гулянка віравала далей, пакуль нарэшце апоўначы не пачаў біць гадзіннік. I тады музыка сціхла, як я казаў; і зноў, як і раней, усё замерла ў замяшанні. Але цяпер звон у гадзінніку меўся прабіць дванаццаць удараў; і так стала, што больш думак пракралася – бо дольшы быў звон – у роздум найбольш разважных сярод гулякаў. I яшчэ сталася так, што перш чым апошняе рэха апошняга ўдару патанула ў цішы, шмат хто ў натоўпе паспеў заўважыць прысутнасць постаці ў масцы, якую дагэтуль ніхто не бачыў. I калі чутка пра гэта глухім шэптам разышлася навокал, сярод усяе грамады ўзняўся гоман і гул, у якім спачатку чулася незадаволенасць і здзіўленне – а пасля пярэпалах, жах і агіда.

      У тым зборы прывідаў, які я апісаў, штосьці звычайнае, будзённае не магло б абудзіць такіх пачуццяў. I праўда, распусная вольнасць начнога маскараду была амаль бязмежная; аднак постаць, пра якую йдзе гаворка, перайшла ўсе межы, нават няпэўныя рамкі прыстойнасці самога князя. Ёсць струны ў сэрцы нават самых легкадумных пустадомкаў, якія могуць адгукнуцца хваляваннем. Нават што да зусім згубленых душаў, для каго жыццё й смерць – аднолькава пустыя жарты, ёсць рэчы, з якімі і на іх думку не можа быць ніякіх жартаў. I сапраўды, цэлая