Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Поэзия
Год издания: 2015
isbn: 978-985-02-1385-3
Скачать книгу
усё пройдзе, яна прадумала яшчэ тады, калі расчэсвала валасы, бо ведала, што Зміцер пакліча яе. І каб не сумаваць ноччу пасля спаткання, дамовілася сустрэцца са сваім «мінулым» хлопцам, які ўжо чакаў каля «Старога кафэ». Адна задача, маленькае хваляванне: каб ён не заўважыў іх са Зміцерам. Таму, відавочна, і выбрала парк, далёкі ад шашы.

      «Мінулы» хлопец трымаўся ганарліва, але ласкава. І не кахаў, таму кіраваў ёю. Усю ноч Алена правяла ў ягоным ложку. А раніцай, калі вярталася дамоў і марыла пра прыгожае каханне, рамантыку, рэзка спынілася насупраць «Старога кафэ», паглядзела на афіцыянта і ціха, нечакана для сябе, прамовіла:

      – На жаль, усе мужыкі – не залатыя!

      Знічка

      Алесь стаяў зачараваны і быццам у паўсвядомасці. Ён глядзеў, як прырода адваёўвае забранае: трава паглынала ў сябе каменку, пабудаваную праз лес немцамі яшчэ падчас Першай сусветнай вайны.

      А цяпер 2007 год і восем гадзін раніцы. Заняткі пачаліся, а да школы яшчэ паўтара кіламетра, і так лянота туды ісці! Тут, у лесе, калі глядзець на незвычайную прыгажосць, створаную без чалавека, спыняецца час – і ты нібы зліваешся з Прыродай, з Богам, з Сусветам…

      Ногі зрушыліся з месца… Спачатку хада была павольнай, няспешнай, пасля стала шпарчэй. Не час і не з'едлівы настаўнік прымушалі ісці, а…

      Яе завуць Маша. Яна трымаецца ганарыста, бо добра вучыцца і прыгожая. «Хоць бы пабачыць яе хутчэй!»

      – А!.. Вось і наш выдатнік, які столькі ведае, што можа дазволіць сабе прыйсці пад канец урока!

      Усе зарагаталі, а ён апусціў вочы долу.

      – Алесь, калі ты самы разумны, то скажы мне, ды і ўсім, што ты ведаеш пра зоры?

      – Яны прыгожыя. – Сорам не перашкаджаў кідаць хуткія позіркі на Машу. – Яшчэ яны падаюць, знічкі… Хто іх зловіць – таму пашанцуе, ён будзе шчаслівы….

      – Ну і што? Злавіў хоць адну, пакажы?!

      – Мм…

      І зноўку клас выбухнуў рогатам.

      – Тады я табе раскажу…

      Алесю было ўсё роўна: ён не слухаў іх, не звяртаў увагі, у галаве спяваў любімы рок-хіт, толькі ўсё ж пачуваўся няважна… З-за яе… Бо Маша таксама смяялася.

      Яна ніколі не адказвала на прывітанні. Нават не глядзела на яго! Алесь добра разумеў, што ён ёй нецікавы, не пара. Але чаму б не павітацца, чаму яна цалкам заўсёды ігнаруе яго, навошта быць такой жорсткай?! Сэрца раздзірае грудзі, і яму б вельмі дапамог хоць адзін ветлівы неабыякавы ейны позірк…

      Алесь жыў з бацькамі на хутары каля самага лесу. Уночы выйшаў на двор. Глядзеў у неба на зоры, лавіў вачыма знічкі і марыў… Жадаў, каб Маша з ім павіталася. Каб можна было бясконца глядзець на прыгажосць нябёсаў, лесу, усяго наваколля… Алесь не ведаў нічога з таго, што казаў пра знічкі настаўнік. Затое ведаў самае галоўнае: яны прыгожыя і прыносяць людзям шчасце…

      Упершыню…

      Маладзенькая, вельмі прыгожая настаўніца ўзяла ў рукі званочак і страсянула тры разы. Пачаўся перапынак.

      Верас, сямігадовы вучань другога класа, званок пачуў не адразу. Два ўрокі перад тым ён сядзеў у глыбокім задуменні і не мог выконваць