Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Паліна Качаткова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7021-99-4
Скачать книгу
за дзяўчына. Ён правёў яе ў залу, пасадзіў у крэсла, дзе толькі што сядзеў сам.

      – Марыя Вітольдаўна памерла, – прамовіла дзяўчына.

      – Гора якое! Калі? – сказаў Юрась толькі дзеля таго, каб нешта сказаць і выгадаць час, бо зусім не памятаў, хто такая Марыя Вітольдаўна.

      – Сёння днём, – адказала дзяўчына і заплакала.

      Юрась паківаў галавой: ён усё ж прыгадаў, што Марыя Вітольдаўна – яго швагерка, а дзяўчына, відаць, яе ўнучка Вера.

      – Яшчэ сёння глядзела, як я шары на ёлку вешала, – гаварыла Вера скрозь слёзы. – Але, ведаеце, цяпер свята, дык усе крамы пазачыненыя і кантора гэтая… Вы, Юра, прыйдзеце заўтра?

      – Я заўтра ад’язджаю. А то прыйшоў бы. Я магу зранку падысці да маёй цёці. Яна дакладна прыйдзе.

      Юрасёва цётка жыла на другім канцы горада. Юрась адчуў, што, схадзіўшы туды, ён ужо зробіць добрую справу.

      Вера пайшла. Але спакой быў парушаны. Юрась без мэты блукаў па кватэры, разглядаў змалку знаёмыя карціны на сценах, браў з паліц кнігі толькі для таго, каб паставіць іх на месца. Было прыкра і цяжка. Юрась падышоў да акна. Глядзеў, як вецер бесперастанна круціў дробны, сухі снег у чорным вечаровым паветры. У акне насупраць успыхнула ліхтарыкамі ёлка. «І мне трэба было б хоць якіх лапак у слоік паставіць. А то які ж Новы год, а тут яшчэ гэта… – думаў Юрась. – Я ж Марыю Вітольдаўну, можа, раз у жыцці бачыў – заносіў ёй вазоны, каб летам кветкі палівала». У памяці ўсплыла думка, якая калісь вельмі турбавала Юрася: «Чаму чалавек ніколі не можа адчуць ці хаця б уявіць чужое гора, боль? Ніколі. А калі ён прыходзіць, агортвае цябе, ты, адарваны ад усіх, застаешся з ім сам- насам, пазіраеш на свет, бы з глыбокай студні…»

      Спаў мала і неспакойна, думкі пераліліся ў трывожныя сны: то бітыя вазоны з высыпанай зямлёю, то калядная каза бегала па кватэры і біла капытамі.

      Раніцай пацішэла. Замятуха скончылася, паказалася сонейка. Юрась павольна ішоў ціхай старой вуліцай на ўскраіне горада, уздоўж аднапавярховых дамкоў з чырвонай цэглы. Пры яго набліжэнні з дрэў узляталі сініцы, атрэсваючы з папрыгінаных галін снег. Сняжынкі зіхацелі, пераліваліся на сонцы. Юрась усміхаўся, ён прыгадваў той час, калі ездзіў сюды кожны дзень пасля школы. Яго цётка вельмі любіла і пеставала катоў. У яе заўсёды было іх не менш як пяць, акрамя гэтага каля яе дома збіраліся прыблудныя і суседскія каты, якіх яна таксама час ад часу падкормлівала. А ўласна хатнія мелі на дзіва дагледжаны выгляд: тоўстыя, пухнатыя, з бліскучай поўсцю. Да цёткі яны не адчувалі ніякай удзячнасці: ні за сырызну, ні за супы, ні за цёплую печку. Юрась знаходзіў на печцы сабе пацеху: ён асцярожненька праводзіў рукой па тлустых каціных спінах, тады па хвастах, дакранаўся пальцам да вільготных насоў. Каты злосна пыхцелі, білі хвастамі, паказвалі вострыя кіпці з-пад пульхных падушачак на лапах.

      – Юра, што ты робіш з маімі катамі? – крычала цётка.

      – Што ж ты ім такім зробіш? – смяяўся Юрась.

      Потым прыходзілі бацькі і забіралі Юрася, каты скручваліся ў клубок, вярталіся да звыклага спакою на цёплай