Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Паліна Качаткова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7021-99-4
Скачать книгу
аддаў чатыры капейкі па адной і моўчкі павярнуўся тварам да сцяны. Праз хвіліну яму падалося, што чалавек усё яшчэ стаіць у яго за плячыма, азірнуўся – вуліца была пустая. Стэфан правёў рукою па шурпатай паверхні сцяны – пасыпаліся дробныя каменьчыкі.

      Вокны кватэры, у якой Стэфан жыў разам з Сяргеем, выходзілі на могілкі. Сяргею падабалася глядзець на магілы, яны яго супакойвалі.

      Стэфан сваім ключом адчыніў дзверы. Пастаяў на калідоры. «Ціха, – падумаў ён, – ціха, як… як у труне». Цішыня ў кватэры, цішыня на вуліцы і на могілках, дзе белымі калонамі выступалі з цемры бярозы, чарнелі мармуровыя пліты, соладка пахлі кветкі на магілах, дзе цяжка было разабрацца, што ўжо аджыло сваё, а што яшчэ жыве. Дзынкнула бітае шкло. Пабілі пустую пляшку? Ці гэта толькі падалося?

      Стэфан разглядаў свой твар у круглым люстры, пра якое Сяргей казаў, што яно ўсё скажае. Што ў яго з вачыма? Адно – зусім нармальнае, блакітнае, другое – мутна-жоўтае, пачырванелае, як падбітае. Алергія?

      Лямпа ў Сяргеевым пакоі свяцілася мяккім зеленаватым святлом. Зялёнае святло таксама павінна супакойваць.

      «Хай я буду лепшым, чым цяпер, больш шчырым з сабой і чулым на патрэбы іншых», – пісаў Сяргей.

      – Сяргей! – Стэфан адчыніў дзверы ў пакой.

      – Што?! – Сяргей схаваў пад стол фіялетавы сшытак.

      – Са мною нешта робіцца, глядзі, вока якое страшнае стала.

      – Такое, як табе трэба.

      – Ды не гэтае, а другое.

      – А я пра другое і кажу.

      – Навошта мне такое? Ты здзекуешся!

      – З табой інакш немагчыма. Ты ўлез у свой неўроз па самыя вушы, толькі ім і жывеш.

      – Ты мог бы мне дапамагчы…

      – Дапамагчы? Набяры верасу, запар сабе гарбаты. Можа, дапаможа – супакоішся.

      Стэфан марыў быць незаўважным, каб яго зусім ніхто не бачыў, бо самі людзі ўжо даўно здаваліся яму ценямі, пазбаўленымі канкрэтнасці. Ён гадзінамі хадзіў па цёмных вуліцах, і калі на нейкі момант узнікала адчуванне спакою, то пасля нянавісць да самога сябе апаноўвала ім з новаю сілаю.

      – Прабачце, вы не маглі б мне дапамагчы? – чалавек у плашчы спыніў Стэфана каля тэлефона- аўтамата.

      – Дапамагчы? А што трэба зрабіць?

      – Трэба затэлефанаваць. Я скажу нумар.

      Чалавек аддаў Стэфану грошы – чатыры капейкі па адной.

      – Тэлефануйце: 54-31-32.

      Стэфан паслухмяна набраў нумар. Доўгія гудкі.

      – Паспрабуйце яшчэ.

      Стэфан зноў, ужо па памяці, набраў нумар. Да тэлефона ніхто не падыходзіў.

      – Варта паспрабаваць яшчэ.

      Фары машыны, якая з’явілася неяк раптоўна, асвяцілі ўсё навокал. Стэфан пачуў у сябе за плячыма кароткі ці то смех, ці то стогн. Машына праехала, на вуліцы зрабілася яшчэ цямней. Стэфан павярнуўся, каб сказаць, што не збіраецца болей тэлефанаваць, але чалавек знік. Па вуліцы праехала яшчэ адна машына.

      Стэфан не ведаў, што верас расце на пясчанай, неўрадлівай глебе, не ведаў, што яго не варта шукаць зранку на гарадскіх могілках, дзе ад магілы да магілы ў пошуках пустых пляшак блукае бабка з абшарпанай торбай, а з-за кустоў бэзу