Гняздо-2 (зборнік). Паліна Качаткова. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Паліна Качаткова
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7021-99-4
Скачать книгу
патрабуюць энергіі для падтрымання. Бывае, што раптам ілюзіі зноў вяртаюцца – вылятаюць з цемры, злятаюцца, як начныя матылі на вулічны ліхтар. А яшчэ ілюзіі могуць вяртацца пакрысе – прасочваюцца, як вада.

      Вада, вада цячэ па віленскіх вуліцах: па бруку, па плітках, па асфальце.

      І вось перада мною помнік – агромністы кот з ружовага граніту.

      Каменны кот – надзейны і трывалы.

      Вільня, Aguonų g. Тут, адразу за будынкам старога, савецкага яшчэ Палаца культуры, скульптура – вялізны кот, які мае вельмі сумны выгляд. Ён як бы плача.

      І нездарма плача каменны кот. Плача, бо ў яго памерла гаспадыня – пісьменніца і мастачка Юрга Іванаўскайце.

      Пра ката і яго гаспадыню-пісьменніцу мне распавядае віленская мастачка Хрысціна Балаховіч. Кветкі, якія малюе Хрысціна, неверагодна жывыя. Асабліва падабаецца мне карціна, якая мае назву «Свята званочкаў».

      – Гэты кот пастаўлены ў памяць пра пісьменніцу і мастачку Юргу Іванаўскайце (Jurgi Ivanauskaitė), скульптура так і называецца – Jurgos katinas (кот Юргі). Пісьменніца памерла ад анкалогіі.

      – А чаму скульптура стаіць менавіта на гэтай вуліцы?

      – Бо пісьменніца доўгі час жыла на вуліцы Aguonų. Любіла катоў i мела вельмі прыгожага ката, якога пасля забрала яе маці.

      – Помнік вялізны…

      – Так. З валуна ў 15 тон атрымаўся кот вагой у 10 тон, яго вышыня 2,7 метра, шырыня 1,5, таўшчыня 1,5 метра. Мае на спіне 13 паскаў. На вялікі жаль, вандалы час ад часу спісваюць гэту скульптуру. Яе ўжо адмывалі некалькі разоў. Але ёсць людзі, якія падыходзяць і гладзяць фігуру ката.

      Вільня, Aguonų g. Вельмі сумны і самотны выгляд у гэтага ката – ён плача, бо гэта кот, у якога памерла гаспадыня.

      – Хто рабіў скульптуру?

      – Аўтарка сульптуры Ksenija Jaroševaitė. А сквер называецца скверам Jurgi Ivanauskaitė. А ката вырашылі не падпісваць, бо каты гуляюць самі па сабе. Ён і выглядае так, быццам выйшаў пагуляць.

      – А дзе ўзялі вялізны валун?

      – Валун знойдены амаль на другім канцы Літвы, у Келмскім раёне (Kelmė), ля вёскі Pašiaušė.

      – А пра што творы Юргі?

      – У двух словах цяжка пераказаць. Сюжэты складаныя, з жыцця мастацкай і калямастацкай багемы, рок-музыкаў і г. д. У цэнтры самага вядомага рамана «Вядзьмарка і дождж» гісторыя кахання дзяўчыны і ксяндза. Апроч усяго, Юрга напісала дакументальную трылогію пра Тыбет. Зрэшты, Тыбетам і будызмам прасякнуты ўсе яе творы.

      «Бывайце, жывіце свабоднымі!» – жадае мне Хрысціна.

Чэрвень–верасень 2014 года, Вільня–Мінск–Адэса

      Гульні з морам

      Восень у Адэсе – на беразе мора. Я фатаграфавала, але не ўсё. Распавяду пра тое, што не фатаграфавала. Медуз дакладна не фатаграфавала, бо яны былі ўжо нежывыя, хаця і ў мёртвым стане захоўвалі прыгожосць.

      Медузы, шмат медуз, вялікіх, дарослых і нават старых, з прыкметамі былой дасканаласці і свабоды, якую мелі ў глыбіні мора.

      Спачатку не адрознівала мёртвае ад жывога – спрабавала закідваць, вяртаць у мора медуз, якія захавалі,