Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 0
isbn: 978-985-90377-4-0
Скачать книгу
самога Фрыца. Ён сядзеў, прыхінуўшыся да акацыі, абапёршыся шчакой на калені. Выглядаў ён бледным і хворым. Але што яшчэ больш прымусіла мяне задумацца пра пансіён шляхетных дзяўчат, дык гэта Фрыцаў капялюш, які валяўся на зямлі крыху наводдаль ад гаспадара, і маленькая белая ружа на ім.

З ангельскай мовы пераклала Юля Цімафеева

      Мафекінгская дарога

      Калі людзі пытаюць мяне (сціпла пачаў дзядзька Схалк Лоўрэнс) – а робяць яны гэта часта, – як у мяне атрымліваецца расказваць найлепшыя ў Трансваалі гісторыі, я тлумачу, што вучуся рабіць гэта, проста назіраючы, як абыходзіцца з мужчынамі і жанчынамі жыццё. Калі я так кажу, яны з разумным выглядам ківаюць галовамі, маўляў, зразумела, і я таксама ківаю галавой з разумным выглядам, і здаецца, іх усё задавальняе. Але гэта, безумоўна, хлусня.

      Бо з такога гісторыя не вырастае. Мае значэнне тое, як ты яе расказваеш. Самае важнае – гэта ведаць, што менавіта цяпер ты мусіш выбіць люльку на свой вельдскун[37] і што менавіта на гэтым павароце гісторыі самы час згадаць пра школьную камісію ў Драгефлеі. Яшчэ адна неабходная рэч – ведаць, якую частку гісторыі варта апусціць.

      І гэтаму ўсяму ты ніколі не навучышся.

      Зірніце на Флорыса, апошняга з Ван Барнэвелтаў. У яго, без сумневу, цікавая гісторыя, – ён проста мусіць правільна данесці яе людзям. Але дагэтуль ніхто і нічога не ведае – ні пра яго, ні пра тое, што ён мог бы расказаць. Проста таму, што ён не можа гэта як след апавесці.

      І таму, слухаючы яго, я заўсёды маркочуся. Бо заўважаю, у якіх месцах ён робіць памылкі. Ён ніколі не ведае, у які момант трэба выбіць з люлькі попел. Ён заўсёды згадвае пра драгефлейскі школьны камітэт не там, дзе трэба. І, што самае горшае, ён не ведае, якую частку гісторыі апусціць.

      І вучыць яго не мае ніякага сэнсу, бо, як я ўжо сказаў, гэтаму ўсяму ты ніколі не навучышся. І таму штораз, апавёўшы сваю гісторыю, ён, апошні з Ван Барнэвелтаў, адварочваецца ад мяне і з выразам асуджанасці на твары марудна сыходзіць па дарозе.

      На сцяне вітальні Флорыса вісіць вялікае генеалагічнае дрэва роду Ван Барнэвелтаў. Можаце самі ў гэтым упэўніцца. Яго галлё сягае амаль на два стагоддзі, да Ван Барнэвелтаў амстэрдамскіх. Калісьці яно сягала яшчэ далей, але пасля на яго вершаліну залезлі тэрміты і ад’елі нямала Ван Барнэвелтаў. Тым не менш, калі вы зірняце на гэтае дрэва, то заўважыце ў самым яго нізе, уласна пад імем Флорыса, апошні запіс, “Стэфанус”. І пад гэтым запісам, пад імем “Стэфанус”, прачытаеце: “Obiit, Мафекінг”,[38].[39]

      У пачатку Другой англа-бурскай вайны[40] Флорыс ван Барнэвелт, удавец, жыў з сямнаццацігадовым сынам Стэфанусам. Атрады бураў вельмі весела пакідалі гэты раён Трансвааля. Мы зладзілі цудоўнае відовішча, на конях, у шырокіх капелюшах, з патранташамі – і сонца ззяла на ствалах нашых маўзераў.

      Самым бестурботным быў сярод нас Стэфанус ван Барнэвелт. Ён казаў, што вайна не падабаецца яму толькі адным – што ў канцы нам давядзецца адправіцца за мора. Ён казаў, што калі мы захопім увесь


<p>37</p>

Вельдскуны (veldskoens) – моцны скураны ці замшавы абутак (афр.).

<p>38</p>

Obiit – памёр (лац.).

<p>39</p>

Мафекінг (цяпер Мафікенг) – горад у ПАР, цэнтр Паўночна-заходняй правінцыі. Знаходзіцца на мяжы з Батсванай.

<p>40</p>

Другая англа-бурская вайна – 1899–1902 гг.