Зоркі над вельдам (зборнік). Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Калекцыя «ПрайдзіСвет»
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 0
isbn: 978-985-90377-4-0
Скачать книгу
тое, што чалавек, чые пальцы яна цяпер кусае, нарадзіўся ў іншай краіне і не ведае мовы, на якой тут гавораць.

      Я шмат чаго помню пра тое падарожжа ў Калахары. Але здзіўляе мяне толькі адно: як так сталася, што з самага першага дня мы абралі сваім кіраўніком Герардуса Гробелара. Здавалася, мы рабілі ўсё, што ён скажа, нават асабліва не абмяркоўваючы гэта. Мы нібыта думалі: калі так хоча Герардус, значыць, так яно і трэба. Не проста таму, што мы ведалі: Бог з Герардусам (а гэта мы ведалі), – а таму, што мы верылі ў Герардуса гэтак жа, як верылі ў Бога. Але калі б нават Герардус быў бязбожнікам, мы ўсё адно пайшлі б за ім – так, як пайшлі тады. Бо калі ты ў пустэльні, калі няма вады, а дарога яшчэ вельмі далёкая, ты разумееш, што ісці побач з моцным чалавекам, які не чытае Бібліі, нашмат лепш, чым ісці з добрым вернікам, які не вельмі ўяўляе, колькі гадзінаў яшчэ крочыць і дзе спыніцца на начлег.

      Але Герардус быў Божым чалавекам.[28] І ў той жа час у ім было нешта такое, што ўпэўнівала цябе: трэба дзейнічаць згодна з яго парадай, і тады ўсё будзе добра. Да гэтага я ведаў толькі аднаго чалавека, які лёгка ўмеў прымусіць людзей рабіць так, як ён хоча. Гэта быў Пол Кругер. Ён вельмі падобны на Герардуса Гробелара, толькі што Герардус не такі сварлівы. Хаця з іх дваіх Пол Кругер быў больш велічным чалавекам.

      Помню толькі адзін даўні выпадак, калі Герардус выйшаў з сябе. Гэта адбылося падчас прычасця[29] у Эландсбергу. Была нядзеля, і мы стаялі лагерам ля Кракадзілавай ракі. Герардус зранку прайшоўся па сем’ях і сказаў усім сабрацца ля яго павозкі. У той час Бог быў літасцівы да нас – ішлі дажджы, і нашая скаціна тлусцела. А таму, сказаў, Герардус, ён хоча правесці богаслужэнне і падзякаваць Богу за ўсю Яго літасць і ў прыватнасці за літасць да фермераў з паўночнай часткі Грот-Марыка. Ідэя была добрая, і мы ўсе сабраліся і прынеслі свае Бібліі і зборнікі гімнаў. Але адзін з нас, Карэл Пітэрсэ, застаўся ля свае павозкі. Герардус двойчы заходзіў да яго, але Карэл Пітэрсэ ляжаў на траве і не збіраўся падымацца і ісці на службу. Ён сказаў: гэта, канечне, добра, што цяпер ідуць дажджы, дзякуй Богу і ўсё такое, але як наконт тых сезонаў, калі доўжылася засуха і быдла павымірала ад смагі? Герардус Гробелар сумна пахітаў галавой і сказаў, што сёння, у нядзелю, нічога з гэтым не паробіш. Але ён будзе маліцца за тое, каб Госпад змякчыў сэрца брата Пітэрсэ, – і пры канцы малітвы сказаў, што заўтра ранкам ён сваімі рукамі дапаможа Госпаду змякчыць сэрца аблуднага брата.

      Наступнага ранку Герардус узяў шэмбак[30] і скураную вяроўку і скіраваўся да вогнішча Карэла Пітэрсэ, які назіраў за кафрам, што рабіў каву. І Карэл, і Герардус былі мажнымі мужчынамі, але біўся Герардус лепей. А таму перамога была за ім. Ён прывязаў скураной вяроўкай Карэла Пітэрсэ да кола яго ўласнай павозкі і адлупцаваў шэмбакам проста на вачах яго жонкі і дзяцей.

      Адбылося гэта даўно, шмат гадоў таму. Але ўсе пра гэта помнілі. І таму цяпер, у Калахары, калі Герардус клікаў на службу, прыходзілі ўсе.

      Адразу за Малапалоле цёк


<p>28</p>

Божы чалавек – біблейскае вызначэнне святых альбо вельмі шанаваных рэлігійных дзеячаў.

<p>29</p>

Прычасце (тут: Nagmaal – даслоўна “начная ежа”) у бураў з аддаленых раёнаў адбывалася наступным чынам. Раз на некалькі месяцаў яны вялікімі групамі выпраўляліся ў горад, ля якога ставілі свае павозкі, дзе і начавалі, калі не маглі знайсці таннага начлегу ў горадзе. Там жа сем’і збіраліся разам і елі.

<p>30</p>

Шэмбак – цяжкая пуга са скуры насарога ці гіпапатама, якая ў Паўднёвай Афрыцы выкарыстоўваецца для скаціны і часам як прылада пакарання.