Бітва пад Оршай 1514 года. Пётр Друждж. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Пётр Друждж
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: История
Год издания: 2000
isbn: 978-985-99340-1-8
Скачать книгу
роды. На Пётракаўскім сойме былі таксама ўхвалены высокія стаўкі падаткаў і рэкамендавана збіраць назапашаныя запазычанасці, на тры гады назад перасоўваючы ўсе звальненні ад мытаў і падаткаў.

      Пастановы сойма 1504 г. ставілі сваёй мэтай рэарганізацыю цэнтральнай улады ў Польшчы пасля няўдалага кіравання сената (аб гэтым гл. далей). У 1505 г. адбыўся сойм у Радоме, на якім рэформа дзяржаўнага кіравання была працягнута. Большасць ініцыятыў, якія атрымалі станоўчае рашэнне, зыходзілі ад шляхты. Праз актыўную працу на сойме яна імкнулася займець большы ўдзел у кіраванні дзяржавай, дзе раней у пераважнай меры вяла рэй арыстакратыя. На Радомскім сойме прысутнічалі і прадстаўнікі гарадоў. У дачыненні да іх былі прыняты спецыяльныя ўхвалы. Была скасавана, у прыватнасці, забарона набыцця мяшчанамі земскіх землеўладанняў.

      Аднак найважнейшым вынікам Радомскага сойма з’яўлялася прыняцце славутай канстытуцыі nihilnovi (“нічога новага”). Яна стала надзвычай важным этапам у развіцці польскага парламентарызма. У залежнасць ад згоды караля, сената і пасольскай ізбы траплялі не толькі падатковыя рашэнні, але і заканадаўчыя ініцыятывы, якія датычыліся правоў і свабод шляхты. Гэты заканадаўчы акт канчаткова аформіў існаванне двухпалатнага парламента. Шляхецкія дэлегаты, сабраныя ў пасольскай ізбе, вярталіся да пазіцый, якія яны мелі падчас панавання Яна Ольбрахта. З іншага боку, сенат беззваротна губляў сваё становішча, занадта пахваляючыся той уладай, якую ён займеў дзякуючы Мельніцкаму прывілею (аб ім шырэй на старонках, прысвечаных праблеме ўніі Польшчы і Літвы). Зрэшты, акт, прыняты ў Мельніку, быў у Радоме адкінуты. Важнасць акту nihilnoviпалягала перадусім на тым, што заканадаўчая ўлада, якая раней фармальна знаходзілася ў кампетэнцыі соймікаў, цяпер пераходзіла да вальнага сойма. Што датычыць уладных паўнамоцтваў і прэрагатыў манарха, то яны абмяжоўваліся ў вобласці выдання новых законаў, а ў асаблівасці – накладанні новых падаткаў. Кароль, аднак, захоўваў усю паўнату выканаўчай улады з правам выдання распараджэнняў. Ён таксама мог рэгуляваць звычаёвае права асобных зямель і рэгіёнаў.

      Вось у такім выглядзе скліканы ў Радоме сойм канчаткова вырашыў праблему захавання моцнай каралеўскай улады, з якой не маглі справіцца ўжо першыя Ягелоны. Як аказалася, захаваць яе было немагчыма і манарх быў павінен ісці на саступкі. У ходзе барацьбы паміж арыстакратыяй і каралём паявіўся трэці чыннік – шляхта. Менавіта ў ёй кароль пачаў усё больш выразна шукаць апоры ў сваіх дзеяннях па ўмацаванні ўлады. Каб палегчыць цэнтралізацыю і ўніфікацыю дзяржавы, быў даведзены да канца збор усіх законаў і прывілеяў у адзіны звод. Ён атрымаў назвуСтатутаў Ласкага і быў разасланы па судах ва ўсёй Польшчы. У далейшым гэты звод стаў прававым падмуркам для руху сярэдняй шляхты ў першай палове XVI ст., вядомага пад назвай “экзекуцыя правоў”.

      Для таго каб перамены ў краіне маглі ажыццяўляцца згодна з рашэннямі Радомскага сойма і яго