Шал (зборнік). Юры Станкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-88-9
Скачать книгу
супакоіў. ён паказаў у акно. – бачыш, ужо прыгарад. праз пяць хвілін – вакзал. там мы перасядзем на іншы цягнік.

      3

      сталічны чыгуначны вакзал няспынна гудзеў. шмат людзей, нібы жамяра, раіліся навокал. у броўнаўскім руху. пад нарастаючай спёкай частка іх хаваліся пад навесамі. і ў самім будынку. іншыя імкліва кудысьці беглі. цягнулі сумкі. заплечнікі. валізкі.

      канстанцыя зноў нібы абвяла. яна спакойна рухалася ўслед.

      валовіч хацеў было адвязаць лёску. але перадумаў. урэшце, ніхто не зважаў. да таго ж, яна, лёска, была амаль нябачная. да электрычкі на карэлічы заставалася хвілін дваццаць. і валовіч нават прапанаваў выпіць у кафетэрыі кавы. на гэтую прапанову дзяўчына згадзілася. і яны з’елі па бутэрбродзе. і запілі кавай з малаком. з пластыкавых шклянак. стоячы за столікамі. па-англійску.

      таксама спакойна яны пераселі. іншая электрычка была перапоўнена. але ім яшчэ засталіся два месцы. ля самага выхаду ў тамбур. валовіч нават абрадаваўся. што іх лаўка дзвюхмясцовая. і ніхто не сядзіць насупраць. але ўсе вокны ў вагоне былі зачынены. а тое побач, якое ён паспрабаваў адчыніць, – заблакаванае. пах танных дэзадарантаў і поту нерваваў. і выклікаў агіду. валовіч ведаў, што летам амаль паўсюдна адключалі гарачую ваду. таму многія не мыліся. яму было непамысна. але ён трываў. вось толькі дзяўчына, думаў ён. бо, як упэўніўся раней, яе настрой можа змяніцца. прычым імгненна. з усімі наступствамі. кірыла віж – яе айчым – казаў пра эпілепсію. што, калі сапраўды наступіць прыпадак? што робяць у такім разе? але, на яго погляд, гэта не эпілепсія. валовіч хацеў нават ціхенька спытаць у канстанацыі. пра тое, ці былі ў яе прыступы падучай раней. але стрымаўся.

      за акном пачаўся лес. ён перамяжоўваўся палянамі. жоўтымі ад дзьмухаўцоў. па-ранейшаму ніхто не адчыняў вокнаў. і такі народ, – здзіўляўся ў думках валовіч, – хоча лепшага? а ці хоча ён нешта ўвогуле? калі б хто-небудзь захацеў, да слова, высекчы ўсе лясы. атруціць рэкі. пастраляць жывёл. пусціць іх у ежу. і птушак таксама. а потым узарваць тут ядзерную бомбу. і – ніхто б не быў супраць.

      але неўзабаве яго змрочныя думкі перапыніліся. – паслухай, андруш. – сказала канстанцыя.

      – у цябе ёсць расклад? валовіч пашукаў у кішэні, і знайшоў.

      – ёсць. вось, азнаёмся. калі табе цікава.

      канстанцыя забрала расклад. і пачала яго вывучаць. якраз у гэты момант засігналіў надалоннік.

      тэлефанаваў заказчык. кірыла віж пацікавіўся ў валовіча пра тое, як рухаюцца справы. валовіч коратка адказаў. паведаміўшы, што яны хутка прыедуць. і дадаў, каб заказчык выходзіў на сувязь. часцей. – яшчэ хацеў сказаць вам раней, – паведаміў той, – каб захоўвалі ўвесь час пільнасць. бо ў кані бываюць неадэкватныя намеры. На гэта валовіч адказаў, што, бадай, усё ідзе па плане. нармалёва. пасля чаго іх размова перапынілася.

      канстанцыя раптам пачала нервавацца. – я задыхаюся, – сказала яна. —

      – тут пахне цвіллю, тухлым мясам, гноем. валовіч падумаў і прапанаваў:

      – пойдзем у іншы вагон. ці пабудзем у тамбуры. але яна не згадзілася.

      – паслухай, – працягвала далей