– на сваім блозе вы абмовіліся неяк, што ведаеце айца віталя, экзарсіста з карэлічаў? – магчыма і так, – сказаў валовіч. ён злёгку здзівіўся.
– мяне завуць кірыла. кірыла віж.
– вам пасуе, – вырвалася ў валовіча. і ён дадаў:
– вы сачылі за мной. хто з вамі ў машыне?
заказчык сеў на лаўку побач. яго бледная, незагарэлая лысіна матава блішчэла.
– у мяне да вас далікатная справа. – «мачылава» не прапаноўваць, – праз кароткую паўзу папярэдзіў валовіч.
– і давайце адразу па тэме, – прадоўжыў ён жа.
– згода. у мяне ў машыне дачка. яе зваць канстанцыя. прасцей – каня. ёй дваццаць сем гадоў. яна не замужам. вучылася ў тэатральна-мастацкай акадэміі. але не скончыла. часам яна бывае не зусім здаровая, скажам так. лячылася ў псіхіятрычнай лякарні. амаль месяц. мы – я і мая сям’я – хочам, каб яна наведала экзарсіста. айца віталя ў карэлічах. ведаю, што ён там практыкуе ў мясцовым прыходзе. нам яго параілі дасведчаныя людзі. – і што з таго? – спытаў валовіч. – з вашага блога я вычытаў, што вы цікавіцеся парапсіхалогіяй. да таго ж, вынікала, быццам знаёмыя з айцом віталем.
– я не лекар, а ўсяго толькі выканаўца. заказчык віж кіўнуў, але стаяў на сваім:
– да святара чарга, бо хворых усё больш. гэта нават дзіўна. я б хацеў, каб вы праводзілі дачку ў карэлічы. і там каб яе прыняў экзарсіст віталь. пасля таго даставілі дамоў. за адпаведнае ўзнагароджанне. памеры якога мы вызначым. я не бедны. – чаму вы самі не адвязеце? – спытаў валовіч. – яна не жадае ехаць са мной ці з кім-небудзь са сваякоў. можа, саромеецца. з чужым ёй больш спрыяльна. так яна сама вырашыла. зрэшты, яна адэкватная. ну, хіба што часам здараюцца адхіленні. неспадзяваныя, так бы мовіць. – ёй ставілі дыягназ? – пацікавіўся валовіч.
– так. эмдэпэ. але, але. яны там часта перабольшваюць. па ўсім – звычайная эпілепсія.
валовіч падумаў крыху:
– усё-такі, чаму вы звярнуліся менавіта да мяне? – зноў пацікавіўся ён.
– скажу як ёсць. бо ведаю, за што вас выціснулі з фірмы. вы не злодзей. не мах
ляр. не падманшчык. значыць, мы можам прыйсці да згоды. і, галоўнае, вы знаёмы з айцом віталем. – так, мы разам вучыліся ў школе, – пацвердзіў валовіч. —
– але гэта ў наш час амаль нічога не вырашае. заказчык кірыла віж згодна кіўнуў:
– мяркую, мы паразумеемся. я… «пасунуся», да слова, на столькі, на колькі вы скажаце.
– вы самі – лічыце вашу дачку канстанцыю апантанай? – спытаў андруш валовіч.
– я… не ведаю. але хіба д’ябальская сутнасць не можа ўвайсці ў чалавека? у кожнага з нас?
валовіч выслухаў. а потым заўважыў:
– цалкам верагодна, што вы чыталі альбо даведаліся на словах гісторыю яе хваробы. як яна, прыкладам, паводзіла сябе ў апошні час? у прыватнасці, у лякарні?
зрэдку адмахваючыся ад мух, чалавек на прозвішча кірыла віж папрасіў трымаць