дзяўчына ажывілася яшчэ больш. яе голас безумоўна дасягаў слыху чалавечка з расадай. і тых, хто сядзеў праз пераход. але той па-ранейшаму рабіў выгляд недатычнасці. да ўсяго, што робіцца вакол яго.
валовіч больш маўчаў. але зрэдку ўстаўляў кароткія словы-каментары. якія ні пра што не сведчылі. душэўны цяжар пакрысе авалодваў ім. апошнім часам гэта адбывалася ўсё часцей.
канстанцыя нейкі час чытала. а потым адкінула кніжку ўбок. і сказала, быццам правакуючы валовіча:
– гэта якраз для мяне. потым дачытаю, а пакуль, бадай, перасяду да іх,
– і кіўнула ў бок карцёжнікаў на суседняй лаўцы. —
– перакінуся ў дурня. з азвярэлымі
пралетарамі. але валовіч рашуча перакрыў ёй шлях.
– не варта.
ён паклаў кніжку ў сумку і раптам убачыў у бакавой кішэні маток тоўстай рыбацкай лёскі. цьмяная думка мільганула ў яго галаве.
– тады я проста прагуляюся, – заўпарцілася канстанцыя. вочы яе заблішчэлі. прыгожы рот кранала раз-пораз змоўніцкая ўсмешка.
– а я не дазваляю, – забараніў валовіч. —
– урэшце, я за цябе ў адказе. але канстанцыя не згадзілася:
– а калі мне трэба. прыкладам, у
прыбіральню? на што валовіч дастаў лёску. зрабіў зашмаргу. і накінуў на руку дзяўчыны. другі канец ён наматаў сабе на далонь.
– будзе трэба – праводжу. куды скажаш. канстанцыя нечакана пацішэла.
– а нішто сабе. я цяпер – як рыбіна. сэксрыбіна? сэкс-рабыня? вось не думала, што ў цябе гэткае распаленае ўяўленне, таварыш выканаўца. звязаць ахвяру лёскай. зацягнуць на якую будоўлю. ха-ха.
валовіч прамаўчаў. – дарэчы, перад кім у адказе, – працягвала яна. —
– што яшчэ за высокі пафас? валовіч патлумачыў:
– ну, перад тваім бацькам. перад маці. на што дзяўчына зняважліва пакрывіла рот.
– ён мне не бацька. папік. ну, айчым. а маці – так. ёй да мяне – як да якой кузуркі. у яе – пасада ў муніцыпалітэце. свая крама. бізнес-сцерва.
і кіўнула ў бок зморшчанага чалавечка:
– упэўнена, што ён не спіць. шыфруецца. а сам слухае, пра што мы гаворым. але навошта яму ведаць пра мяне ўсялякія дэталі? тым больш, што я, —
яна ўзяла руку валовіча і, па-змоўніцку падміргнуўшы, прыклала да жывата, —
– не адна. там нехта ёсць. ты што-небудзь адчуваеш? якую-небудзь аўру? шчыльнасць з прыкметамі клейкасці?
на што валовіч ужо не здзівіўся. а толькі пацікавіўся. —
– адчуваю прыгожы жывот. цёплы. пругкі. у
цябе ўсё гожае. але, чакай, – ён нахіліўся да яе вуха. і спытаў: —
– можа, ты цяжарная? але канстанцыя расчаравана ўздыхнула, —
– у тым-та і справа. што – не. і валовіч убраў руку, згадзіўшыся. —
– як кажуць, праехалі. і ўздыхнуў было з палёгкай. але дарэмна.
нейкі час канстанцыя зноў пільна вывучала постаць чалавечка з расадай. які па-ранейшаму сядзеў,