валовіч абдумаў пачутае і заўважыў:
– калі ёй, нашай апантанай, ставілі дыягназ эмдэпэ. альбо, як кажа яе айчым, эпілепсія. то, ці значыць гэта, быццам, прыкладам, эпілептыкі носяць у сабе д’яблаў? а некаторыя геніяльныя пісьменнікі? палкаводцы? навукоўцы? а прадбачанне, якое іх азарала? хіба не празорца наш дастаеўскі. якога вы ўспаміналі? і які, як вядома, хварэў на эпілепсію?
на што айцец віталь адказаў:
– заўважу, што ў эпілептыкаў перад прыступам і за яго час. калі-нікалі назіраецца дзіўны феномен прадбачання. так, ты маеш рацыю. аднойчы мне паказалі чалавека. які падчас чэмпіянату свету па футболе зрабіў у букмекераў стаўку на адзін даляр. на вынікі дзесяці матчаў. каэфіцыент складаў чатырыста дзесяць тысяч сямсот сорак шэсць. і выйгрыш атрымаўся каля трохсот тысяч даляраў. якіх яму, дарэчы, не выдалі. ён угадаў пераможцаў. і лік усіх дзесяці сустрэч. я зацікавіўся. гэты чалавек пакутаваў на эпілепсію. хоць з іншага боку тут прысутнічала выпадковасць. але нікчэмна малая. мяркую – справа ва ўсё тым жа. гэта д’ябальская сіла. але, не думаю, што яна існуе ва ўсіх хворых на эпілепсію.
але валовіч не зусім згадзіўся. – магчыма, справа глыбей, – патлумачыў ён сваю думку. —
– магчыма, наш свет настолькі неверагодны, што мы гэтага нават не можам сабе ўявіць. я маю на ўвазе яго пабудову. можа, тыя сутнасці – проста збой у праграме. адна матрыца накладваецца на іншую. дзесьці ў реальным свеце. дзе працуюць якія-небудзь працэсары. а геніяльнасць – тонкая, тонкая мяжа. палоска, якая аддзяляе звышчалавека ад сапраўднага хворага. ад дэбіла. крэтына. ідыёта. і гэта таксама збой у праграме. ну, прыкладам, хіба можна лічыць апантанай д’яблам дзяўчыну. якая без адпаведнага навучання можа размаўляць на ста дваццаці