Шал (зборнік). Юры Станкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Другі фронт мастацтваў
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2012
isbn: 978-985-6906-88-9
Скачать книгу
у адзінай кропцы. гэта не так. я не веру ў тое, што навука павялічыць тэрмін жыцця. вылечыць хваробы. «зменшыць» адлегласці паміж людзьмі. з дапамогай сусветнага сеціва. і мабільных тэлефонаў. і дасць рады шматлікім заганам. нашага розуму. хіба, не так званы прагрэс знішчае цывілізацыю? у першую чаргу? навука – сляпая і беспаспяховая. бо не вытрымала спакусаў славы. палітыкі. грошай. шмат д’ябальскіх сутнасцяў, якія засялілі наш свет у апошнія гады, – былі выпешчаны навукоўцамі. і лепей чалавеку ведаць хіба што адно: боскае слова. і трымацца веры. бо пошукі нечага

      іншага – бессэнсоўныя. і не скончацца

      дабром. вера – гэта і ёсць паходня ў свеце,

      заселеным дэманамі.

      на што валовіч тактоўна даводзіў:

      – хрысціянства, магчыма, вычарпала сябе. як сусветная метафізічная мутацыя. хіба не сведкамі таму – аднаполыя шлюбы? маўклівыя іх адабрэнні з боку касцёлаў. пратэстанцкіх цэркваў? а выпадкі вычварэнстваў у храмах? а тараканава множанне сектаў? можа, гэта і ёсць пачатак канца?

      пасля чаго яны нейкі час маўчалі. а потым зноў гаварылі. іншым разам – горача і рэзка. і кожны знаходзіў усё больш доказаў. сваім думкам. але час ішоў. і валовіч пачаў збірацца. пайшоў і разбудзіў дзяўчыну. ад ежы тая адразу адмовілася. нават з агідай. але выпіла шмат вады. была вялая і пакорлівая. валовіч патэлефанаваў кірылу віжу. і сказаў што ўвечары яны вернуцца. а на пытанне аб выніку – не адказаў нічога.

      айцец віталь зноў прапанаваў ім застацца. гаварыў, што паглядзіць на дзяўчыну раніцай. магчыма ёй зноў спатрэбіцца дапамога. валовіч адвёў яго ў бок. і спытаў:

      – хіба ў цябе няма ўпэўненасці? у выніку? на што святар патлумачыў:

      – выпадак цяжкі. іншую сатанінскую сілу вельмі складана выгнаць і перасяліць. я рабіў усё, што мог.

      валовіч кіўнуў. ён выцягнуў з сумкі канверт. і працягнуў суразмоўцу.

      – гэта табе ад заказчыка. прасіў перадаць.

      што і раблю. святар адмоўна пахітаў галавой.

      – па-першае, я пакуль не ўпэўнены ў выніку. па-другое, грошы я не вазьму. няхай заказчык вышле праз пошту. пазней. калі палічыць

      патрэбным. на мясцовы дзіцячы садок. калі яму так карціць. валовіч толькі паціснуў плячыма. і праз кароткую паўзу спытаў:

      – ну, а імя? ты даведаўся імя апанавальніка?

      і айцец віталь сцвярджальна кіўнуў: —так. гэта «бесавіца». сутнасць асацыюе сябе з жанчынай. адпаведнае і імя. жаночае. яна назвала праз сябе. нават прозвішча самае звычайнае.

      валовіч спытаў:

      – і што гэта за імя? як яно гучыць?

      але святар на гэтае пытанне рашуча адказаў адмовай. —

      – цяпер не варта. ёсць свае прычыны. тое імя можа быць і хлуслівым. Адзінае, як я магу задаволіць тваю цікаўнасць, – гэта напісаць імя і прозвішча на паперцы. а пачытаеш усё пасля. як вернешся. згода?

      і валовіч згадзіўся. а паперку схаваў у кішэню. урэшце, гэта і няважна, – думаў ён. – што яму з таго імя? а праз некалькі хвілін увогуле запамятаваў пра сваю цікаўнасць. і пра паперку.

      святар айцец віталь падвёз абодвух сваіх візіцёраў да прыстанку. ехалі