Дараванне. Коллектив авторов. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
Жанр произведения:
Год издания: 2023
isbn: 978-985-19-7109-7
Скачать книгу
таксама ягоныя бацькі. Я вельмі любіў сваю маці, таму пайшоў у камендатуру.

      Падрыхтоўка да фронту не была доўгай. Бянтэжыла, што нават страляць я як след не ўмеў: патронаў на стрэльбы амаль не давалі. Затое маршыраваў выдатна. Фельдфебель, які выдаваў мне форму, уздыхаў: «Надышоў час, калі ў войска прымаюць такіх, як ты, недаробкаў».

      12 мая 1944 года я прыбыў у мотапяхотную дывізію, дыслацыраваную ў рэйхскамісарыяце Остланд. Ехаў туды ў асветленым свечкамі вагоне, электрычнасці не было. Мае новыя сябры добра ігралі на губным гармоніку. Вывучыў песню «Вахта на Рэйне»…»

      Яна села на ложак Ганса, бо не тольк мазгі, але і ногі раптам зрабіліся ватныя. Стала чытаць далей.

      «5 сакавіка 2004 года.

      Мой сын Ральф нарэшце ажаніўся. Прывёз жанчыну з той самай краіны. Калі я ўбачыў яе, аслупянеў: яна проста неверагодна падобная да Зосі! Цяпер успаміны наведваюць мяне амаль кожную ноч. Спазмы сціскаюць горла, не даюць дыхаць. Зося, першае і адзінае маё каханне…

      … Які страшны тут лес! Чорны, пахмурны. Мне расказалі: восенню 1941-га на гэтым месцы, за два кіламетры ад бліжэйшага горада, за ваенным аэрадромам расстрэльвалі яўрэяў. Пра гэта мне паведаміў радавы Фішар, даўні ўдзельнік Vernichtungskrieg. Як гэта адбывалася? Яўрэяў дастаўлялі з гета на машынах і пешшу. Ля краю ямы яны мусілі распранацца. Усяго тут ляжалі некалькі тысяч «расава непрымальных». Паўгода таму яр раскапалі, трупы спалілі. Фішар лічыць, што фюрэр праявіў незразумелую слабасць, прымусіўшы іх корпацца «ў гэтым смярдзючым дзярме», як ён выказаўся: смурод над раскапаным могільнікам стаяў страшэнны. Трупы палілі па начах на вялізных вогнішчах. Калі яўрэяў знішчылі па загадзе фюрэра, пытаўся я сам ў сябе, дык чаму ліквідацыя могільніка адбывалася ўночы? Ці значыць гэта, што мы – злачынцы? Але задаваць такія пытанні ўслых недапушчальна…»

      Адчыніла акно – ёй раптам перастала хапаць паветра. Наступны запіс быў зроблены іншымі чарніламі, почырк яшчэ менш разборлівы.

      «19 верасня 2004 года.

      І вось я вяртаюся ў свой гарнізон, раскватэраваны ў вёсцы за два дзясяткі кіламетраў ад горада. Вяртаюся да Зосі. «Я кахаю цябе», – сказаў я ёй. Завучыў гэтую фразу на яе роднай, вельмі прыгожай мове. Яна нічога не адказала. У яе вялізныя веі ды шэрыя вочы. Даўгія светлыя валасы. Яна лёгка чырванее. Яе ногі ў драпінах, бо ходзіць яна звычайна без абутку. На правай галёнцы вялізная радзімка. Усё гэта кранае мяне да слёз. «Я хачу ажаніцца з табой». Пахітала галавой і адвярнулася. «Варум ніхт? Вайна хутка скончыцца. Тут будзе Рэйх». Увайшла яе маці з маленькім Зосіным братам на руках, і я замаўчаў».

      Многія з напісаных сказаў былі закрэслены, і таму на наступнай старонцы тэкст удалося разабраць толькі часткова:

      «…у лесе мне паказалі сляды партызанскага лагера: папялішчы, крэпасці з бярвення. Раніцай бачыў у вёсцы павешанага партызана. На грудзях у яго дошчачка з надпісам: «Я забіваў нямецкіх салдат». Навошта мы прыйшлі на гэтую зямлю? Каб забіваць і быць