Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Адамовіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежные детективы
Год издания: 2019
isbn: 978-985-7210-30-5
Скачать книгу
асвятляючы іх аўдыторыі дагэтуль невядомымі смакамі.

      Хоміч браў бульбіну, расціскаў яе на паверхні стала магутнымі рукамі, дадаваў цыбулю, соль, перац, змешваў усё і смажыў дранік – калі з алеем, а калі і без алею. Выкладчыкі лаяліся апошнімі словамі, абяцаючы, што ён выйдзе з вучэльні з дванаццатым разрадам, а ён толькі пасміхаўся ім у вочы – адзін Цімур ва ўсім Салігорску ўмеў кухарыць.

      Атрымаўшы дыплом і сёмы разрад, Цімур устаў на трасе, прагаласаваў і паехаў у Менск. Выйшаўшы на вакзале, ён пакіраваў проста ў сталоўку, у якой абедалі пасажыры і чыгуначнікі. Перад дзвярыма ў цэх Цімур надзеў белы халат, які прывёз з сабой, закруціў валасы белай банданай, адсунуў загародку з надпісам «Толькі для персаналу» і пачаў шчыраваць.

      – Ты ідыёт, – сказаў яму напрыканцы змены шэф-кухар. – Яно толькі так здаецца, што мы кормім людзей, насамрэч мая галоўная задача – скрасці семдзесят адсоткаў інгрэдыентаў. Вучылі цябе гэтаму?

      Чаму там вучылі ў вучэльні, Цімур помніў слаба, але добра помніў, што дзеля прыбытку ў трыста адсоткаў капітал ідзе на любое злачынства. «Не пашчасціла», – падумаў Хоміч і вырашыў заўтра ўладкавацца ў шыкоўную рэстарацыю, калі ўжо са сталоўкай не атрымалася. Ён заначаваў пад мостам у скрыні з-пад лядоўні «Атлант», паклаўшы галаву на каробку ад ботаў «Белвест», а зранку пайшоў бадзяцца па сталіцы нашай Радзімы, шукаючы рэстарацыю, у якой бы ацанілі яго здольнасці.

      – Пастойце, – сказаў Андрэй Куціла. – Гэта ўсё вельмі цікава, але ці васпан упэўнены, што ўсе прысутныя гатовы даслухаць гісторыю Цімура да канца ў такім павольным тэмпе?

      Віталю Рыжкову не заставалася нічога іншага, як пагадзіцца з гаспадаром вечара: госці сапраўды пачыналі пазяхаць і піць кожны сам па сабе. Дамовіліся, што Віталь дараскажа гісторыю Цімура іншым разам, а можа, нават, запіша пра гэта трэк. Госці сядзелі яшчэ доўга і разышліся, толькі калі ўжо ўзыходзіла сонца. Увесь гэты час капітан Капейкін стаяў пад вокнамі кватэры і прыслухоўваўся, ці не размаўляюць госці пра яго альбо Цімура, але чуўся яму толькі раўнамерны гул.

      Калі Агата Кокс выходзіла з кватэры, пакаёўка, якая падавала ёй плашч, зрабіўшы кніксен, нахілілася і штосьці сказала на вуха. Порнаакторка вельмі здзівілася. Напэўна ж, пакаёўка ведала нешта пра Цімура, чаго не хацела казаць пры ўсіх.

      Наступнага дня Агата Кокс чакала Віталя Рыжкова і сваю былую аднакласніцу Марыю Пушкіну, якая скончыла філфак БаранДУ і цяпер працавала ў Варшаве майстрам па манікюры, у нейкім богам забытым раёне Варшавы – напрыклад, у Жалібожы.

      Агата чакала, бо вырашыла завязаць з відэа для дарослых. Па-першае, плацілі ўсё меней, па-другое, хаця дактарат па Хайдэгеры адвучвае мысліць пра штосьці апроч дазайну, яна ўсё ж пачала ўсур’ёз задумвацца, ці не выйсці замуж, каб нарадзіць маленькіх порназорачак. Праз гэта ўсё Агата ўладкавалася на тэлестудыю весці праграму «Першае спатканне». З героямі была праблема, таму яна і запрасіла Віталя і Пушкіну.

      Шоу здымалі для