Песня пра Цімура. Carmen de statura feritate ac venatione Timuris. Андрэй Адамовіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Андрэй Адамовіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежные детективы
Год издания: 2019
isbn: 978-985-7210-30-5
Скачать книгу
пальчатку. Выдалі корачку. Выселілі яго з інтэрната. Музыка пачалася трывожная (можа, знаеце, – такая арганная), пераломны момант фільма прыйшоў, як гадавіна вяселля, пра якую муж ізноў забыўся. І што вы думаеце? Ніколі не паверыце, атрымаў Марэк карту паляка! Ды ладна, не бывае такіх супадзенняў! Не можа быць! Можаце не верыць, але і карта сама ў кадры, а на ёй – фотапартрэт Марэка: вось вядро, вось меч, вось кальчуга, – ні з кім не зблытаць. Фотадоказ, як ён ёсць.

      І адразу кадры архіўныя са сталіцы Польшчы. Вось Марэк выходзіць з аўтобуса, вось ідзе кудысьці ў далячынь, толькі плашч яго разлятаецца ад ветру, толькі меч па асфальце шкрабае, агідны гук такі – ажно перасмыкае. Пасля – зноў інтэрв’ю дзядзькі нейкага.

      – Так, добра помню той дзень, як Марэк да нас прыйшоў. Я да дзясятай толькі падцягнуўся, а ён ужо сядзіць на сходах – чакае. Так і так, кажа, хачу, кажа, проста з аўтобуса ўступіць у партыю «Права і справядлівасць», бо дужа паважаю права і не магу, калі штосьці несправядліва.

      Зноў мантаж – і ўжо Марэк на мітынгу, выцягнуў меч, махае ім і крычыць: «Польшча будзе польскай», «Польшча ад мора да мора», – і далей у гэтым духу. А пасля падпальвае паходню і сыходзіць у ноч, як трыста спартанцаў. Ажно ў нас мурашы па скуры калонамі пайшлі, як рымскія легіянеры ў Галію.

      Тут зноў гэты дзядзька з партыйнай ячэйкі, выбары на носе, трэба дэлегата ад ваяводства на цэнтральны сход адправіць. А каго ад ваяводства можна адправіць, як не Марэка ў ягоных латах? Закруцілася, выбралі яго ў цэнтральны камітэт партыі. Ты паспрабуй яго не выбраць, калі ён так голасна крычыць «Польшча ад мора да мора» і сыходзіць з паходняй у ноч, толькі сабакі брэшуць і ў іхнім брэху ясна чутно «Deus vult!». Аж кусок каніны ў горла не лезе, такі страх і дысцыпліна.

      Мы ўжо думаем: «І што ж далей? Стаў ён прэзідэнтам Польшчы? Ці, можа, ва ўрадзе засядае?» А тут зноў той Войтэк. І ўсё плача-заліваецца. Паглядзелі мы яго хвіліны з тры, ужо я сам у экран кажу: «Войтачак, ты мой родненькі, ты мне па-простаму патлумач, што за гора ў цябе, што там за француз, памёр, можа, хто?» На мяне зацыкалі, нават хтосьці па рэбрах уваліў, але паслухаў мяне Войтэк.

      – Успомніў, – кажа. – Толькі не француз. Невядомы гішпанскі аўтар – «Песня пра майго Сіда», канфлікт паміж пачуццямі і доўгам, – працягнуў хтосьці Войтэку шклянку вады. Ён адпіў крыху, аддаў. – Пачалося ў нас з Марэкам.

      А хтосьці Войтэка з-за кадра пытае: «Што пачалося? Ты кажы проста, не юлі». А Войтэк так як бы адной рукой бочку паказвае, а другой па ёй пляскае. Мы ажно падскочылі на месцах. Во гэта паварот, во гэта нічога сабе, ні богу качарга, ні чорту свечка, гэта ж Войтэк, атрымліваецца галубец! Як такога галасіць клікаць? Засмяюць жа. А праз секунду разумны чалавек голас падаў, кажа: «Не, не засмяюць, ты сам падумай, дзе ты такога яшчэ знойдзеш: і ў гарнітуры-тройцы, запінкі – чыстая плаціна, і галосіць так жаласліва, ды паляк з правай партыі? Дый ён абдзярэ як ліпку – такі кошт заломіць за галашэнні».

      А Войтэк усё выпрастанай даланёй па кулаку пляскае – спадабалася.

      – Дык