Ордэн Прамяністых. Зміцер Дзядзенка. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Зміцер Дзядзенка
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Исторические детективы
Год издания: 2020
isbn: 978-985-7210-48-0
Скачать книгу
на іх быў партрэт Леніна.

      Візіт сюды не прадвяшчаў Хлюдзінскаму нічога добрага – Антон гэта зразумеў адразу па тым халодным тоне, якім яму быў перададзены выклік. Праўда, ён не мог даўмецца, што магло стаць прычынай незадавальнення партыйнага начальства. Справы ва ўстанове ішлі няблага, музейныя фонды папаўняліся цікавымі экспанатамі…

      – Таварыш Хлюдзінскі? – у сакратара камітэта быў круглы, як дарэвалюцыйны пятак, твар і высокі сіпаты голас. – Праходзьце, таварыш, распавядайце, як у вашым… нашым краязнаўчым музеі справы ідуць.

      Гаспадар кабінета нават не падумаў падняцца са свайго крэсла з прыгожай разьблёнай спінкай насустрач наведніку. Прысесці ён таксама не прапанаваў, што ўмацавала госця ў нядобрым прадчуванні. Хлюдзінскі зрабіў з добры дзясятак крокаў, пакуль дайшоў да стала. Міжволі ў яго мільганула думка, што ў такім кабінеце маглі б спакойна размясціцца на пражыванне дзве сям’і, ды яны яшчэ б і не дужа заміналі адна адной…

      – Добра ідуць справы, таварыш сакратар. Людзі прыходзяць паглядзець экспазіцыю, цікавяцца нашымі экспанатамі. Мы таксама не сядзім склаўшы рукі – працягваем збіраць цікавыя рэчы ў нашым краі, каб паказаць яго багацце, яго насычаную гісторыю.

      – Вось-вось, пра гэта я і хацеў якраз пагаварыць, – перапыніў госця партыйны начальнік. Твар Стахевіча адразу быццам закамянеў. – Скарга на вас прыйшла, таварыш дырэктар музея. Скардзяцца нашы савецкія грамадзяне на ваш, можна сказаць, несавецкі, някласавы падыход у паказе гісторыі ў музеі.

      – А хто скардзіцца? – не ўтрымаўся Хлюдзінскі.

      – Нашы. Савецкія. Грамадзяне, – адсякаючы кожнае слова, паўтарыў партыйны сакратар. Ён пастукаў пальцам у нейкую паперчыну, што ляжала перад ім на стале. – Яны пішуць, што вы для музея найперш збіраеце рэчы са старых панскіх сядзіб – розныя ідэалістычныя карціны, дываны, кнігі, выдадзеныя ў буржуазную і дабуржуазную эпоху, нейкія прадметы ад царкоўнікаў… Пры гэтым вы зусім не стараецеся адлюстраваць жыццё прадстаўнікоў працоўнага класа і сялянства! А калі і закранаеце сялянства, то звяртаецеся да самых цёмных забітых куткоў, якія сведчаць пра яго прыгнечанасць, – запісваеце нейкія старыя жніўныя або калядныя песні, казкі, выцягнутыя са спарахнелых бабчыных куфраў…

      Круглы твар Стахевіча паступова набрыньваў чырванню:

      – Не тым, не тым вы займаецеся, таварыш Хлюдзінскі! Наша краіна стаіць на перадавым рубяжы сусветна значных грамадскіх змен, а вы пазіраеце назад замест таго, каб разам з усімі адсякаць галовы гідры контррэвалюцыі. Чаму вы не запісваеце песні ад перадавой моладзі ў вёсках? Чаму ходзіце да старых бабак, якія ўсё жыццё звекавалі пры царскім рэжыме? Можа, вы яшчэ і царкоўнікаў да сябе паклічаце? Ці пачняце стол круціць і духаў выклікаць?

      – Паслухайце, таварыш сакратар, – паспрабаваў запярэчыць музейшчык, – фальклор – гэта ж народная творчасць, якая дайшла да нас з глыбіні вякоў. Яна перадавалася з вуснаў у вусны ад дзядоў унукам, ад бабуль – унучкам. І яе найлепш ведаюць акурат