У святой краіне выгнання. Ала Сямёнава. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
таго, каб маці, як меліся гаварыць дарослыя, «уладкавала жыццё». У Даны парады не пыталіся, і яна ўшчымілася са сваім маналогам-дазволам сама. Яна – не супраць, будзе трымаць нейтралітэт. Бацькам нікога называць не збіраецца, але ж чыніць перашкод не стане.

      Пазалетась у маці быў яшчэ адзін сур’ёзны прэтэндэнт. Матчыны калегі ведалі пра «зайздросную партыю» і часам папікалі Вольгу Станіславаўну: «Ну, чаго ж…» Маці рабілася яшчэ больш сур’ёзнай, як звычайна, падымала правае брыво і з выглядам пакрыўджанай дабрачыннасці адпрэчвала: «У мяне ёсць дачка. Я жыву дзеля яе». Часам тое гаварылася і ў прысутнасці Даны, і ёй было няёмка. Чулася нешта занадта тэатральнае, астэтанцыйнае ў словах маці. Як і ў тым, што Вольга Станіславаўна любіла летам падчас адпачынку ці проста выхадным днём, апрануўшы Дану ў блакітную матроску і капялюш з блакітнай стужкай – выкапаная класічная дзяўчына з «добрай сям’і», – выпраўляцца ў парк на шпацыр.

      Дана любіла маці, але не любіла гэтую абавязковую, падкрэслена-перыядычную акцыю.

      Горад меў тры месцы, дзе збіраліся ўсе: круглым годам – кірмаш, зімою і вяснова-восеньскай слотай – кіно ў РДК, а пазней у кінатэатры, летам – замак і парк. Гулялі, дарэчы, не на замчышчы, а ішлі ў парк той гарою, дзе быў пагорак Паэта, танцпляцоўка і пахілы доўгі спуск у парк. Нехта ішоў у парк каля школы, мінаючы горы, нехта кіраваўся паўз касцёл, як яны.

      Пазней Дана зразумела маці. Так, Вольга Станіславаўна дэманстравала – сваю сямейнасць, сваю незалежнасць, сваю абароннасць, сваю жаночую строгасць. Так, яна адна. Але ў яе ёсць праца, любімая, ёсць дачка, любімая, яны маюць што апрануць, ім не грэх выйсці на людзі. Пасля працы, пасля сумленных турбот. І гэта Дана была яе заслонай, яе фіранкай. Не, жалезнай завесай кастэлі: накшталт тых, што апускаліся і падымаліся ў замках мастом цераз роў. Да таго ж пакрыёма гэтыя шпацыры аднаўлялі нешта з мінулага Азарэвічаў. І, дарэчы, калі быў дзед, праменады мелі нейкі іншы сэнс. Дзед не падкрэсліваў нічога. Апранаўся ён проста, але не падобна да іншых: грубай вязкі камізэля з пасам і кішэнямі або шарачковая куртка і выцвілая шапка з доўгім казырком – канфедэратка, як тлумачыў Дане дзед. Маці нешта цёмна паглядала на тую шапку і купляла дзеду капелюшы – велюравыя, саламяныя – і розныя фуражкі-кепачкі. Дзед дзякаваў і складваў усе тыя ўборы ў шафу. І насоўваў на лоб выцвілую канфедэратку. Сустракаючыся са знаёмымі, ён цырымонна здалёк падымаў шапку. Урэшце мясцовы майстар-кравец Бузук аднавіў дзедавы гардэроб – аднак выключна ў тым жа выглядзе, як таго схацеў дзед.

      Справядлівасць мараў і несправядлівасць рэчаіснасці

      Здаецца, неўразуменні паміж дзедам і маці адбываліся не толькі з-за канфедэраткі. «Я не хачу нічога хаваць, – даводзіў дзед. – Я не злодзей. Я вярнуўся да сябе на радзіму». Маці садзілася на канапу, запальвала папяросу «Казбек» – іншых не ўжывала, – і выгляд у яе рабіўся такі, нібыта ўсе бядоты свету абрынуліся на яе.

      «Зразумей, тата, пачнуць высвятляць, што, калі, як. Мне абавязкова