Знак Вялікага магістра. Вольга Іпатава. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
хуткімі, спрактыкаванымі рухамі рэзаў каравай хлеба з дарожнага сака, каб маглі яны падмацавацца на далейшую дарогу, Ян, седзячы на кані, цаляў у бліжэйшую сасну кінжалам, астатнія расцягнуліся на траве. На наступным прыпынку, як меркаваў галоўны з іх Гердзень, яны заначуюць у карчме, а цяпер воі ляжалі на пажоўклай мяккай траве, раскінуўшы рукі, заплюшчыўшы вочы, як бы выкарыстоўваючы кожную хвіліну адпачынку. І толькі Даніла, пабачыўшы недалёка ад сябе звілістую паласу, паклаў дзіду каля Зайца і асцярожна пайшоў з паляны, назіраючы зверху за гадзюкай, якая ўцякала ад яго, то звіваючыся тугімі цёмна-шэрымі колцамі, то выпростваючыся ў бліскучую, з белаватымі ўзорамі стужку.

      Ён пачуў голас Гердзеня, які клікаў бацьку. Ён крычаў, што ягоны конь абступіўся, залез у балота. Даніла здзівіўся, што такі вопытны вой кліча вартавога, а не некага з тых, што адпачывалі. Паспеў яшчэ пакпіць з сябе: “Ды якая можа быць небяспека тут, у гэтым ціхім лесе?”, і тут жа адчуў свіст паветра над самай сваёй галавой. Імгненна – спрацавала шматгадзінная вывучка ў замку – паспеў адхінуцца, хаця толькі на паўкорпуса, але гэта саслабіла ўдар – аглушальны, як пярун, які іначай немінуча рассёк бы яго напалам. Канец мяча апёк яго правую шчаку, упіўся ў плячо, і за гэтае кароткае імгненне Даніла ўсё ж паспеў убачыць таго, хто ўдарыў яго гэтак подла, гэтак знянацку – ззаду.

      Высокі, шыракаплечы чалавек у чорным карзне[23] з капюшонам трымаў меч, ужо ўздымаючы яго для новага ўдару, яго сінія ледзяныя вочы глядзелі спакойна і холадна, як глядзіць, мабыць, сама Смерць. Але на вуснах шырокага, прыгожага маладога твару адбілася пагардлівая ўсмешка – і яна гэтак жа адбілася і ў Данілавых вачах. У наступнае ж імгненне хлопец, уцяміўшы, што не паспее выхапіць свой корд[24] ды і нічога ня зробіць ім супраць мяча, кулём кінуўся пад ногі нападніку, але той не грымнуўся на траву, як мог таго чакаць Даніла, толькі сагнуўся, але ўтрымаў раўнавагу. Але і гэтага кароткага імгнення было дастаткова Данілу, каб ён, як загнаны заяц, велізарным, неверагодным скачком сігануў убок, за кусты. Нападнік памкнуўся за ім, але ў гушчары кустоўя, у невялічкім багонцы паслізнуўся, заблытаўся ў траве і паваліўся ўніз, падрапаўшы сабе твар. З цяжкасцю ўстаў, шукаючы меч, што паляцеў кудысьці ў кустоўе, вылаяўся і затаіўся, прыслухоўваючыся, у якім напрамку паляцеў уцякач. Пасля прабег направа, затым налева, а потым спыніўся. Ён ня мог бачыць, што хлопец, разляцеўшыся і ад жаху нічога не бачачы перад сабой, сігануў на недалёкі ўзгорак і ўрэзаўся галавой аб дуб, што знянацку ўзнік перад ім.

      Гэты гіганцкі дуб, што ўзвышаўся над усім наваколлем на ўзгорку, быў ужо стары, скрыўлены, яго карэнні ўзьняліся з аднаго боку, выварачаныя з зямлі цяжарам нахіленага ствала. Апошняе, што Даніла адчуў: ён правальваецца ў падзямелле… зноў стукаецца галавой аб нешта цвярдое… Ён упаў і скаціўся ў яму пад дубам, абросіўшы цёмна – карычневыя вываратні крывёю. Не бачыў, што на паляне дзеілася свая драма. Не бачыў, як з кустоў, куды ішоў пакліканы Гердзенем бацька,


<p>23</p>

карзно – плашч

<p>24</p>

корд – кароткі кінжал