Сакрамэнта. Галіна (Галіна Багданава). Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
толькі ўспаміны, апісанні, замалёўкі. Але мне пашчасціла жыць у той час, калі разам з музыкай па маім жаданні я магу аднавіць амаль рэальны галаграфічны вобраз таго, нават у межах Сусвету каласальнага трынаццацімятровага Фідыева Зеўса, якога ён зрабіў для храма ў Алімпіі.

      Зеўс сядзіць на троне з кедравага дрэва, магутны, велічны, строгі, непадступны. Ягоны задумлівы позірк, сапраўды, як пісаў хтосьці, скіраваны ў Вечнасць. У ягоных руках знакі ўлады, у левай – скіпетр, на якім сядзіць арол, у правай – багіня перамогі Ніка. Золатам адліваюць ягоныя валасы, барада, сандалі. На галаве – залаты ж вянок з аліўкавых галінак, такім дасюль вянчаюць пераможцаў Алімпійскіх гульняў. На ягоным плашчы – выявы кветак і звяроў. А сабранае з пласцінак слановай косці ягонае цела глядзіцца зусім як натуральнае. Мускулы іграюць і пульсуе кроў. Гарачая, неўтаймоўная алімпійская кроў. Здаецца, ніводная жанчына не рашыцца дакрануцца да яго, прылашчыць, пацалаваць. Маланкі вылятаюць з ягоных цёмных вачэй. Але ж, грэкі ведалі, а цяпер пра тое вядома ўсяму свету, не зважаючы на шалёную рэўнасць сваёй жонкі Геры, Зеўс ніколі не мінаў прыгожых дзяўчат. І сёння, я здагадваюся, чаму так напружана пульсуе ў яго кроў, чаму ўглядаецца ён у мой бок, у бок Вялікай Мядзведзіцы. У душу ягоную, а калі праўда, што мужчыны любяць вачыма, то ў вочы, запала адна са служанак багіні Афрадыты – Калліста. І ён прагне авалодаць ёю, узяць сабе ў жонкі. І баіцца не столькі Геры, колькі Афрадыты. Тая звыклася быць непераможнаю ў прыгажосці. А ён упадабаў не яе. А ейную служанку. Нонсэнс. Абраза, якую багіня кахання і прыгажосці не сцерпіць. Ператворыць яшчэ Каллісту ў якую пачвару і бывай каханне, бывай жаданне, бывай насалода! Таму трэба яе апярэдзіць, і ён, Зеўс, апярэдзіў Афрадыту, ператварыў Каллісту ў Вялікую Мядзведзіцу і забраў да сябе на неба. У ейнай калысцы я і люляюся зараз, іграю на белым раялі нешта падобнае на фугі Баха. А каб каханай не было адзінока, Зеўс утварыў яшчэ адно сузор’е – любімы сабачка Калліста стаўся Малою Мядзведзіцай.

      Акорд, узыходжанне ў глыбіню. Аксамітны ўздых. Паўза. Цішыня. Кажуць, што ў сапраўдных музыкантаў паўза гучыць больш шматзначна, чым сама мелодыя. Бо гэта тое самае імгненне, калі не кампазітар, а кожны з нас выплёсквае свае пачуцці. Душа адкрываецца свету і спявае, шэпча нешта зусім патаемнае…

      А цяпер я буду іграць Моцарта. Вось гэты ягоны «Менуэт». Строгі, стройны, гарманічны. Нічога ні прыбраць, ні дадаць. Яго танцавалі дамы ў крыналінах (шырокія такія спадніцы) і мужчыны ў парыках і пантофлях на высокіх абцасах са спражкамі. Я бачыла ў адным музеі такую фарфоравую статуэтку. Сугуччы рознай вышыні, глыбіні… Сонечнае зацменне. Паклон. І зноў светлая мелодыя вяртання. Пошук і пошум гармоніі.

      Адсюль, з вышыні, я магу разгледзець не толькі палярную зорку і Малую Мядзведзіцу, але і яшчэ некалькі жывых Сузор’яў. Вось ляціць конь натхнення, легкакрылы Пегас. Ягонае з’яўленне на небе звязана яшчэ з адным старажытнагрэчаскім міфам. Яснеюць, ператвараюцца ў мужнага, грубаватага эфіёпскага цара ў падобным на чалму галаўным