Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2003
isbn: 978-83-927771-1-3
Скачать книгу
дабрадзея.

      – Сатысфакцыі, – адказаў Рагулін, але бачачы, што Паскевіч не разумее, патлумачыў: – Кажа, што сёньняшняя параза была дамоўленая. Яны, маўляў, усё ведаюць: паляк падманвае… Разумнікі! Вядома, паляк падманвае. На тое ж ён і паляк…

      – I што цяпер будзе? – пацікавіўся Паскевіч.

      – Біцца будуць, – абыякава адказаў Рагулін, хаваючыся за шклянку з хінэбрай і нават не пазіраючы ў той бок.

      Сапраўды, той, хто чапляўся да Мялешкі, раптам выхапіў аднекуль з-пад пахі доўгі сьцізорык.

      – Што ён крычыць? – зноў спытаўся Паскевіч.

      – Крычыць, каб Эль Грынго даставаў сваю наваху…

      – Куды ты мяне паслаў? – узьняў тут Мялешка голас на ўсю карчму, падбадзёрваючы сам сябе па-беларуску, і зухавата падміргнуў Паскевічу з Рагуліным. – На халеру мне твая наваха? Я табе зараз і без навахі пакажу!

      Падпіты мужычок зрабіў крок наперад і пачаў махаць нажом перад Мялешкавым тварам. Мясцовыя разявакі адступіліся, утварыўшы пасярэдзіне карчмы кола. Мялешка ўскочыў, крыху прыгнуўся ў тыповай баксэрскай стойцы і прыкрыўся рукамі. Цяпер ягоныя рухі былі лёгкімі – зусім не такімі, як кагадзе падчас бою. Задзіра, як выглядала, таксама быў не пачатковец – двойчы лязо ягонай навахі прасьвісьцела ў Мялешкі над самым вухам. Аднак тут з па-за заслоны цыгарэтнага дыму нечакана выскачыў Мялешкаў кулак, кіруючыся проста ў лоб кампадрыто, і той грымнуўся на падлогу як забіты, выпусьціўшы з рук нож.

      – Гатовы, – задаволена адзначыў Мялешка, паціраючы косткі пальцаў.

      Пульпэрыя зараўла ад задавальненьня, зноў стаўшы на бок свайго ўлюбёнца:

      – Віва Эль Грынго! Брындо пор Эль Грынго!

      – Сіла ёсьць – розуму ня трэба, – пракамэнтаваў буркатлівы Рагулін, які, у адрозьненьне ад Паскевіча, бачыў гэтую сцэну ня ў першы раз.

      4

      На наступны дзень Паскевіча пабудзіў голас Мялешкі:

      – Уставай, бадзяга! Лежань, піяка! Час заняцца спортам!

      – Якім спортам? – не зразумеў Паскевіч.

      – Як якім? Боксам! У нас сёньня трэніроўка – забыўся, ці што? Ану, за мной! Бегма!

      – А апрануцца?

      – Якое апранацца – на дварэ і так горача! Бегаць трэба ў сподніках! Ану, раз-два!

      Спаборнічаць зь Мялешкам у бегу было катаваньнем: мала таго, што ён быў дужы, як вол, дык яшчэ й даўгалыгі. Пасьля ўчорашняга вечару беганіна па вуліцах Бўэнас-Айрэсу, пагатоў у сподніках, была Паскевічу зусім не даспадобы.

      – А гэта – Тэатро Калён! – крычаў на ўсё места Мялешка, паказваючы ў бок шыкоўнага будынку. – Пляц Рэспублікі! А гэта – Сан-Ніколяс! Пляса дэ Мажо! Ля Каса Росада!..

      Паскевічу было горача. Чужыя назвы мільгалі ў ягонай галаве, як і зьдзіўленыя твары сустрэчных, якіх ён амаль ня бачыў: пот заліваў яму вочы, дыхаць не было чым, але самае галоўнае – ён нечувана саромеўся свайго выгляду.

      Нарэшце заўважыўшы, што Паскевіч адстаў мэтраў на дзьвесьце і перайшоў зь бегу на крок, Мялешка зьлітаваўся:

      – Для пачатку –