Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2003
isbn: 978-83-927771-1-3
Скачать книгу
абрыдаць цяганьне па ўсім горадзе за Мялешкам, гэтаксама як і ягоная несупынная аптымістычная балбатня. Яны акурат выйшлі з омнібусу й апынуліся ў мясьцінах, зусім не падобных да рэшты места.

      – У Кільмэсе, братка. Зараз пазнаёмлю цябе з адным цікавым чалавекам… Галоўным тутэйшым камэдыянтам сярод усіх нашых…

      Хвілінаў празь дзесяць хады яны наблізіліся да невялічкай хаткі, зьбітае зь нейкай фанэры: яна нагадвала хутчэй будку, чым хатку, і патанала ў зялёных зарасьцях недагледжаных пладовых кустоў і дрэваў. Весьнічкі, якія віселі на аднымадзіным бэтонным слупе, глядзеліся асабліва дзіўна пры адсутнасьці плоту. Дзьверы хаткі былі адчыненыя наросхрыст.

      – Здароў, Бяляцкі, чэ! – гукнуў з парогу Мялешка. – Комо эхтас, амігасо?

      – Памаленьку, – буркатліва адказаў чалавек, якога было напалову не відаць з-за вялікай шафы, што стаяла дакладна пасярэдзіне адзінага ў хатцы пакою. – Добры дзень.

      – Горача сёньня, га? Во, пазнаёмся! Гэта Мікола Паскевіч – баксэр-пачатковец. Учора прыехаў з Эўропы. Калі дакладней – то з Маладэчна.

      – А, добры дзень! – заківаў галавою Бяляцкі, высоўваючы акулярысты твар з-за шафы. – Выбачайце, рукі брудныя, не павітаюся як сьлед…

      Падышоўшы бліжэй, Паскевіч заўважыў, што гаспадар хацінкі схіляецца над нейкім дзіўным драўляным варштатам, што выглядам нагадваў невялічкае піяніна: у скрынках, расстаўленых перад ім, былі маленькія чорныя літары.

      – Што набіраеш? Зноў сам сябе? – уподсьмех пацікавіўся Мялешка.

      Бяляцкі адмахнуўся – маўляў, не пры людзях…

      – Гэтым разам не. Во, – і працягнуў баксэру рукапіс у невядомай мове.

      – Па-японску?

      – Па-латыску. Мушу друкаваць. Іншых замоваў няма, што зробіш. А вы да нас – проста з бацькаўшчыны? – зьвярнуўся гаспадар да Паскевіча.

      – 3 Англіі, чэ, – адказаў за Паскевіча Мялешка. – He абы што.

      – Ага, дык вы па-ангельску ўмееце? – заінтрыгавана спытаўся Бяляцкі.

      – Крыху ўмею, – адмахнуўся Паскевіч. – Пару слоў… Але, прыкладам, нямецкую няблага ведаю…

      – А ты й не казаў! Во дзе таленавіты! – пазайздросьціў яму Мялешка.

      – У нас цяпер там шмат такіх таленавітых… Вайна столькі талентаў параскрывала…

      Бяляцкі ўсьміхнуўся ягонаму досьціпу:

      – Дык вы й чытаеце па-нямецку?

      – Крыху.

      – Сапраўды? Значыць, маглі б мне, скажам, тэксты для набору дыктаваць?

      – Ну, ня ведаю… Можа, і мог бы…

      – Ты мне баксэра да сябе не перацягвай! – умяшаўся Мялешка. – Бач ты яго! Вось як табе шанцуе, Паскевіч – працы ні ў кога няма, а ў цябе адразу дзьве! I ні на адной ня плоцяць, што самае цікавае! Аў Бяляцкага яшчэ й сам вінаваты застанесься… – Мялешка падсунуў сабе крэсла й сеў на яго асьцярожна, каб не зламіць яго сваёю вагой. Было відаць, што ён у Бяляцкага частым госьцем.

      – Дык як там, на радзіме? – запытаўся Бяляцкі Паскевіча. – Пры кім горш – пры немцах ці пры саветах?

      Паскевіч паціснуў плячыма.

      – Ня