Marginalis. Кiрыл Стаселька. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Кiрыл Стаселька
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-985-7140-21-3
Скачать книгу
лёс старога гандляра, непісьменнага вар’ята, што нюхае і мацае старыя паперкі з незразумелымі крамзолямі, калі б аднойчы хлопчыка не заўважыў кнігагандляр, які працаваў непадалёк. Той быў гэтак уражаны трапяткім стаўленнем юнага памочніка бакалейшчыка да рознага кшталту паперак, якія цяпер выкарыстоўваліся ў якасці пакавальнага матэрыялу, што неўзабаве ўзяў хлопчыка да сябе ў вучні. Рыжабароды гандляр даўно адчуў у бязграматным Антоніа нешта дзіўнае, нейкую здольнасць, нейкую таямніцу, што родніць яго з кнігамі. І пацвярджэнне гэтага пачуцця не прымусіла сябе доўга чакаць.

      Хлопчык упітваў як губка ўсё, чаму вучыў яго гандляр і ўжо зусім хутка навучыўся чытаць, разумець сімвалы, якія яшчэ нядаўна здаваліся чымсьці загадкавым. Аднойчы гандляр узяўся паказваць Антоніа літары і тлумачыць іх значэнне, і той адразу ж здолеў усё паўтарыць, як быццам вучыўся грамаце ўжо даўно. Здзіўлены і ўзрушаны, ён кінуўся да адной з паліц і дастаў Біблію. Вялікую важкую кнігу ён паклаў перад хлопчыкам і той пачаў бегла чытаць тэкст, пераскокваючы ад радка да радка. З кожным днём здзіўленне і захапленне хлопчыкам расло. Хутка высветлілася, што ён памятае ўсё, што прачытаў. Антоніа мог маментальна ўспомніць дакладнае размяшчэнне любой з тысяч кніг з дакладнасцю да пазіцыі на канкрэтнай паліцы. Амаль за месяц ён вывучыў не толькі ўсе назвы кніг, але і назвы раздзелаў кожнай з іх. Для кнігагандляра гэты юны памочнік бакалейшчыка аказаўся не толькі каштоўным набыткам для кніжнай крамы, але, у першую чаргу, асабістай радасцю.

      Гандляра зацікавіла, як доўга і як шмат з прачытанага можа захоўвацца ў гэтай маленькай галаве, і праз некаторы час ён вырашыў праверыць хлопчыка, спытаўшы яго пра першы прачытаны ўрывак з Бібліі, і той у дакладнасці ўсё аднавіў. Настаўнік хлопчыка не мог стрымаць захапленне, і кожнаму распавядаў пра незвычайныя здольнасці свайго вучня. Многія пачалі прыходзіць у краму выключна для таго, каб асабіста пераканацца ў тым, што здавалася такім незвычайным, нават цудоўным. Прыходзілі як звычайныя прафаны, так і вучоныя мужы горада. Не было чалавека, якога б Антоніа пакінуў абыякавым. Асабліва дзіўна выглядала гульня, калі хлопчыку задавалі тое ці іншае пытанне, а ён імгненна даваў на яго адказ і нават называў кнігу, нумар старонкі і абзац, дзе знаходзіўся ўрывак з патрэбнай інфармацыяй. З павелічэннем патоку наведвальнікаў павялічвалася і кліентура самой крамы. Справы ішлі ўсё лепш і лепш. Гандляр не мог і чакаць такога эфекту, калі рабіў прапанову гэтаму юнаму дараванню.

      Немалую ролю ў развіцці Антоніа адыграла знаёмства з выбітным бібліятэкарам Мучыа Эрміні. Той бясплатна навучаў яго мовам: латыні, грэцкай, старажытнаяўрэйскай. Акрамя таго, Мучыа шчодра дзяліўся з Мальябекі асаблівасцямі і таямніцамі свайго рамяства, даючы яму мноства парадаў па працы з кнігамі. А той, як і раней, усё так жа старанна і трапятліва ўбіраў у сябе новыя веды і навыкі. І ўжо праз некалькі гадоў, дзякуючы незвычайным здольнасцям у спалучэнні са спрыяльнымі ўмовамі