Скрозь «Маладосць». Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру. Отсутствует. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Отсутствует
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка часопіса «Маладосць»
Жанр произведения: Языкознание
Год издания: 2013
isbn: 978-985-7059-17-1
Скачать книгу
хачу і ўдых зрабіць, і выдых – я жыць хачу і дыхаць гэтым творам! Ты б мяне па ім павадзіла, паказала – я ж не перашкоджу тваёй думцы. Але мы заходзім у тупік, і нават пачынае здавацца, што ўсё напісанае – няпраўда. Пры тым, што калі-нікалі чалавек узнімае галаву да сонца – усё ж яно можа сагрэць, і ўсміхаецца, у гэтай аповесці няма жадання нават зразумець людзей, якія абвінавачваюцца. Гэта не ў традыцыі нашай літаратуры. Беларуская літаратура ўвогуле такая, ведаеце…

      – …гуманная. Зазвычай, калі ў ёй уздымаецца нейкая праблема, то ў творы падаецца шлях да вырашэння.

      – Ну, так, сапраўды. Дык вось, атрымліваецца, што сённяшняя канцэпцыя літаратурнага героя, нашага сучасніка, больш шматгранная. Пашырыўся, я б сказаў, сектар творчай свабоды. Несумненна, гэта патрабуе ад пісьменніка новых ведаў. У прыватнасці, сучасных тэорый у галіне псіхалогіі. Але ў рэшце рэшт усё вызначае талент.

      На пачатку 60-х гадоў з’явіўся ў нашай літаратуры цікавы пісьменнік Барыс Сачанка. Добра памятаю яго твор «Дарога шла праз лес», але асабліва ўдалы – гэта «Барвы ранняй восені». І адны крытыкі яе вельмі прыхільна сустрэлі, другія ж, наадварот, сказалі, што гэта недакладна і таму няправільна, што аўтар залішне акцэнтуе ўвагу на недахопах нашай рэчаіснасці. Ну, розныя ёсць крытыкі, як і людзі бываюць розныя. Але, на мой погляд, і, зрэшты, так адзначана ў гісторыі літаратуры, гэта быў крок нашай прозы наперад. Сачанка быў маладым, і гэта маладосць, гэта свежасць успрымання жыцця, якая, напэўна ж, губляецца, калі чалавек робіцца мудрэйшым, бо ён страчвае наіўнасць і нечаканасць у прыняцці рашэнняў, і шмат што яшчэ, – гэта ўсё было ў Сачанкі. Я не буду пераказваць сюжэты яго навел, скажу толькі, што яны былі вельмі новыя. У літаратуры ёсць вечныя тэмы: кахання, сэнсу жыцця, старасці, смерці, абавязку – усяго таго, без чаго чалавек увогуле немагчымы, з чым ён пастаянна сустракаецца і чым жыве, – і, разам з тым, на кожным этапе асэнсавання гэтыя тэмы атрымліваюць новае развіццё. Сёння я чакаю, хто напіша пра каханне так, каб гэта мяне здзівіла, каб стала нешта зразумелым у духоўным свеце маладых людзей: як яны кахаюць? Ёсць сёння ў гэтым пачуцці матываванасць ці няма яе? Вядома, каханне ў кожнага сваё, і вельмі рознае. Ну дык і няхай у адной кнізе будзе па-рознаму пра гэта сказана, але няхай гэта будзе сказана! Успомніце, як абат Прэво ў XVII стагоддзі напісаў свой раман «Манон Леско» – пра прыгажуню-жанчыну лёгкіх паводзін і пра тое, як яе кахаў кавалер дэ Грые. Якія там перыпетыі! Чаго яны толькі не зазналі ў сваім каханні! Гэта і сёння цікава чытаецца! Вось такі сюжэт – ды на сённяшніх чалавечых лёсах паказаць. Гэта тэма невычарпальная. Тут проста патрэбны талент, назіральнасць і зацікаўленасць. І ўвогуле, пісьменнік не павінен ставіць кропкі на рэалізацыях сваіх задумак. Заўсёды трэба ставіць шматкроп’е. Таму што ўсё ж працягваецца – і жыццё, і думка, і сюжэт. І ўсё мяняецца, і існуе таксама нечаканасць, і гэтай сваёй асаблівасцю жыццё найбольш хвалюе. Вось чаго я хацеў бы ад літаратуры – каб яна, выкарыстоўваючы абставіны той творчай