Леаніды не вернуцца да Зямлі. Уладзімір Караткевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Караткевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Збор твораў
Жанр произведения: Литература 20 века
Год издания: 1962
isbn: 978-985-02-1550-5
Скачать книгу
быў дзікі і страшны час: стрэлы ў акно, расправы з абрэзаў і аўтаматаў. Быць камсамольцам, – на гэта патрабавалася мужнасць. I Андрэй, трохі па-інтэлігенцку іранічны, паважаў за гэта Яніса, паважаў нават за тыя рытарычныя вершы, якія ён пісаў у сваё камсамольскае юнацтва. На шчасце, рытарычнасць не захапіла Вайвадса на доўгі час: паступова ў ім узмужнеў самабытны і яскравы талент, той, пра які грузінскі паэт сказаў: «I здрыганецца, вершам працяты».

      Яніс і цяпер быў трошкі артадаксальны, але гэта была добрая артадаксальнасць абаяльнага і светлага чалавека. I Грынкевіч любіў яго.

      Канчатковым штуршком, які зрабіў Вайвадса яшчэ больш памяркоўным і па-чалавечаму цёплым, былі дзве падзеі.

      Першая – канец культу асобы.

      А другая падзея адбылася з ім самім і была звязана з першай. Яніс вучыўся тады ва ўніверсітэце і сябраваў з дзяўчынай. І вось аднойчы палітычна нехлямяжы, дубаваты дурань прапанаваў яму пад пагрозай спагнання «спыніць гэтую брыдоту», бо ў дзяўчыны «неакрэсленыя палітычныя погляды». Яніс моўчкі выслухаў пагрозу і… на другі дзень падаў заяву ў загс. Іначай ён не паважаў бы сябе.

      Ён не памыліўся. Жонка стала яму верным другам ва ўсіх адносінах.

      I вось цяпер… сын. Андрэй радаваўся за Яніса не менш, чым ён сам.

      Хлопцы вонкава не былі цёплымі адзін да аднаго. Іх адносіны былі адносінамі добрай мужчынскай іранічнасці. Але гэта нікому не перашкаджала.

      Яніс скончыў нарэшце чытаць ліст і сеў да стала.

      – Езус-Марыя! – сказаў ён. – Каб ты толькі ведаў, Андрэйка, які я шчаслівы!

      – Ведаю, – сказаў Грынкевіч, – мне таксама шчасна з табой.

      – Еш сыр. Праўда, учарашні, падсох. Але добры.

      – Хай лепей пуза трэсне, чым дабру прападаць, – сказаў Андрэй.

      Налілі па чарцы бальзаму, выпілі за здароўе і доўгі век нованароджанага.

      – Што Марыя? – спытаў Вайвадс.

      – Спіць, я не будзіў яе.

      Яніс памаўчаў. Яму цяжка было зноў пачынаць размову. Але ён, відаць, не змог замоўчаць гэтага, як паслядоўны латгалец. I таму сказаў жорстка:

      – Яшчэ раз табе скажу: не падабаецца мне ўсё гэта, не тая гэта жанчына.

      – А дзе лепшыя ёсць?

      – Паўсюль.

      – А чаму гэта яна «не тая»?

      – Не тая. Жанчына павінна радасць і запал даваць або боль такі, што, здаецца, лёг бы і памёр. А гэта што? Шэрае балота звычайнага жыцця. I горш за ўсё, што ты сам гэта адчуваеш, толькі не прызнаешся. Ты паглядзі на сябе, які ты стаў? Знерваваны, прыбіты нейкі. Вершы бяскрылыя пачаў пісаць. Кінь яе, кажу, пакуль не позна.

      – Сын у яе добры.

      – Свайго завесці трэба.

      – А ты не думаў, што заводзіць сына ад чалавека, якога не кахаеш – свінства.

      – Дык чаму не пакахаць каго-небудзь?

      – Тое і страшна, што я даўно ўжо не кахаю нікога. Мне амаль усё адно, з кім быць.

      – Слухай, – сказаў Вайвадс, – што, урэшце, з табой такое? Мне як другу ты, здаецца, мог бы распавесці.

      – Распавем, – сказаў Андрэй, – зараз.

      Абодва