Неруш. Віктар Казько. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Віктар Казько
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2016
isbn: 978-5-340-00518-2
Скачать книгу
бога трэба верыць.

      – Вы для мяне і былі богам. Бы як бог прыйшлі ў Княжбор і як бог узаралі яго, пакінулі за сабой жоўтыя пяскі, тарфяныя буры… Вы… Я прыйшоў вам гэта сказаць. Няхай вам будзе сніцца Княжбор, вам і вашым дзецям, як сніцца мне…

      – Пагаварылі – хопіць! – спыніў яго Шахрай.

      – Хопіць дык хопіць, – пагадзіўся з ім Мацвей. I яны разам і з палёгкай усталі. Шахрай з крэсла, Мацней са стуліка. Хвіліну-другую моўчкі стаялі адзін перад адным, паглядзеўшыся адзін на другога, разам схілілі галовы, нібыта пахавалі адзін другога. I Мацвей найшоў. Пайшоў таксама як і прыйшоў, разлютаваны дарэмнасцю свайго паходу і гонарам, якому далі па носе, пайшоў, не зведаўшы, ці ёсць што на свеце, што можа выпесці з раўнавагі Шахрая. Шахрай на развітанне падаў яму яшчэ і руку, Мацвей памарудзіў, але ўсё ж прыняў гэтую руку і паціснуў яе і адчуў такі ж поціск у адказ. I далонь Шахрая была жорсткай, нібы ў мазалях. I яшчэ, ужо расчыніўшы дзверы, Мацвей зірнуў па схему меліярацыі, імкнучыся разглядзець там, па схеме, тое макавае зерне, вочка змяі. – Княжбор. Але не здолеў – вельмі ўжо далёка была ад яго схема. I ўсё на ёй выглядала злітна, адзінай плямай, схема сама вялізным сваім цьмяным вокам глядзела па яго. I Мацвей паспешліва зачыніў за сабою дзверы.

      Княжбор

      Так завецца вёска, хаця аніякага бору каля яе няма і ў паміне. Мо ад суму па гэтым боры і назвалі так людзі сваё селішча, таму што княжборцы радаслоўнай не памятаюць, адкуль яны прыйшлі, ёсць, канечне, у іх свае паданні і сказы, але паданні гэтыя мала што растлумачваюць, яны складваліся ўжо тут. А Княжбор – вёска вандроўная. Апошні раз краналася ў дарогу ўжо на памяці Цімоха Махахея і прыпынілася вось тут і ўстаялася вось тут, паўвека ўжо стаіць. А перад гэтым была за шэсць кіламетраў адсюль, дзе іх маленькая рачулка злівалася з другою, вялікай і славутай ракой, дзе, як кінуць вокам, – вада і вада, ніцыя лазнякі, вячыстыя дубы. I сярод гэтай вады, дубоў і лоз, як бабровыя хаткі, стаяла каля дваццаці іх хатак. За хатамі. ці то поле, ці то сенажаць – Цімох ужо і не памятае, таму што яго дзяцінства праходзіла больш на вадзе, чым па зямлі. Вада – першае, што ўвайшло ў яго памяць, пасля яе ўжо з'явіліся маці, бацька і малако. У дзедавым чоўне ён упершыню ўбачыў неба над галавой, лазнякі ў туманным мроіве вады, вяршаліны далёкіх дрэў, убачыў і сказаў сабе: жыву, дыхаю, плыву і назаўсёды паяднаўся з вадой, лозамі, дрэвамі і небам. I амаль што адначасова з гэтым пачаўся вялікі рух, вёска пагрузілася на тыя ж чаўны, душагубкі, хуценька звязаныя плыты і кранула ўверх па рачулцы, пацягнулі плыты княжборцы шукаць долі на новым месцы. На старым жа іх сем гадоў запар, з дня нараджэння Махахея, залівала вадою. Сем гадоў не бачылі яны хлеба, не елі бульбы, даволіліся тым, што пасылала рака.

      Спыніліся на загадзя прыгледжаным месцы, сякерай і агнём адбілі ў лесу сабе зямлю і прытулак, хутарамі і водрубамі разбегліся па беразе рачулкі, але назву захавалі: Княжбор, княжборцы, хаця да сапраўдных хвойных лясоў і адсюль было не менш чым дзесяць вёрст, стаялі там хвоі званлівыя і высокія – уразбежку, пахмурныя і каржакаватыя – градой, і маладыя хвойкі поруч з маладымі