I Мацвей зноў абрынуўся на Шахрая. Цяпер ён абвінавачваў яго ў тым, што той умее вось так – адным-двума штрышкамі – стварыць нават паветра сваёй дзейнасці, пазначыць і высветліць тое, чаго няма, што толькі жадаецца. I ў гэтым таксама ўвесь Шахрай, які навідавоку, для старонняга, Мацвей я;а ведаў яго і іншым і паважаў у ім таго іншага, настырнага, які б'е ў адну кропку, імгненна адсякае ўсё, што не тычыцца справы. I Шахрай стаў такім вокамгненна, як толькі яны дайшлі да справы, маслакаватым, грувасткім, нязручным. I Мацвей уздыхнуў з палёгкай, пачуўшы знаёмы голас, убачыўшы знаёмага чалавека.
– Дык ты за мае шырокія плечы… – пасля гэтых прамых слоў Шахрай трошкі вільнуў убок, загаварыў больш па-сяброўску, амаль з даверам: – Як толькі перабраўся ў Мінск, сеў у крэсла, усе былыя дружбакі згадваюць пра Шахрая, калі ім толькі прыпячэ, калі смажаным запахне. Думаў, хоць ты як чалавек зазірнуў, пагамонім, чарку возьмем. – 1 распаліўшыся: – Адзін, адзін, і выпіць няма з кім. I ты такое ж г…, Мацвей, як і ўсе астатнія. Памыліўся я ў табе. На каго толькі не паглядзіш, адзін і той жа твар: карысць, карысць…
Такі Шахрай быў дзіўны Мацвею: не спадабаўся яму.
– Загналі і вас, Алег Віктаравіч. Неспрыяльны вам мінскі клімат, сябе толькі і памятаеце ва ўсім.
– А ты каго памятаеш?.. Быў у мяне пракурор ваш, па характарыстыку прыходзіў на цябе. Адказаў я яму: «Хай і дэпутат атрымае, што заслужыў. Толькі вы спачатку наведайцеся да яго, паглядзіце, як ён там б'ецца…» Не пасадзяць. Даволі з цябе? За тым ты прыйшоў да заступніка, апекуна?..
– Не за тым, але як прыйшоў, так магу і пайсці.
– I ідзі.
– Не пайду. Слёзы, вочкі вашы насовачкай блакітненькай вытру, а тады і пакрочу… А вы б на маім месцы што б рабілі, да каго б кінуліся, пастаўце сябе на маё месца.
Што ж, рызыкнём, памяняемся месцамі.
– Жартуеце?
– Чаму… Садзіся, садзіся, даражэнькі, вось сюды.
– Так, так, добра, – падтакваў Шахраю Мацвей, калі той вёў яго да крэсла, і, толькі калі сеў, уладкаваўся,