У віры быцця. Ніл Гілевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Скачать книгу
браткі!

      «Галоўная пастаўшчыца прастытутак для Еўропы – Беларусь. На першым месцы!»

      Ну вось, выйшлі нарэшце на першае месца і мы. Ёсць галіна, у якой беларусы апярэдзілі ўсіх астатніх.

      І самыя танныя прастытуткі ў свеце – ад нас, нашы. І самыя паслухмяныя, пакорныя, «безропотные».

      Іншыя – хоць куды горшыя целам – дык вунь колькі грошай патрабуюць за сеанс, а беларускія прыгажуні… Ды ім жа цаны няма! Ды яны ж і тут як цноткі, як петнастоўкі, – такія сарамлівыя, як першы раз, а аддаюцца за паўцаны і нават за трэць цаны.

      Ну і якое ж гора іх прымусіла? І хто ж гэта іх так выхаваў? Чаму ж гэта ніхто ў свой час ім не растлумачыў, як трэба трымацца жанчыне такой прыгажосці! І наогул – як трэба трымацца жанчыне!..

      Дык павіншуймася, браткі! На першае месца выйшлі!..

14. XII.2002

      Свята Перамогі

      Па тэлевізары паказалі шэсце герояў Перамогі. Некалькі чалавек старых і зусім састарэлых удзельнікаў ВАВ. А ўсе астатнія – ветэраны Савецкай Арміі: дзябёлыя, здаровыя, бравыя генералы і палкоўнікі, якім ледзь пераваліла за шэсцьдзясят, або толькі падбіраецца пад шэсцьдзясят. Гэта значыць, нарадзіліся або ў 1941-м, або ў 1945–1946-м, пасля Перамогі. Пра Вялікую Айчынную ведаюць па кнігах і кінафільмах. Ды па песнях той пары.

      Дарэчы – аб песнях. За ўсю перадачу пра свята прагучалі толькі дзве песні – і абедзве не беларускія. Ну хоць бы адна з дзвюх беларуская! Браткі беларусы, ці чуеце? Ну хоць адна песня, хоць паўпесні, хоць чвэрць песні – можа быць беларускай? У Беларусі. У вашай Беларусі. Дзе вы нарадзіліся і пражылі жыццё. Дзе змагаліся супраць чужынцаў-ворагаў… Як жа гэта здарылася, браточкі і сястрыцы?

2005

      У эпоху сурагатаў

      Ідзе звыродны працэс прафанізацыі і люмпенізацыі нацыянальнай літаратуры, музыкі, мастацтва. Сапраўдны клопат аб духоўнай культуры падмяняецца паказухай, мімікрыяй клопату, прычым усё гэта дзеецца на нейкім плебейскажабрацкім узроўні. У такіх умовах і плодзяцца няшчасныя «тоже писатели», графаманы набываюць прызнанне, аграбаюць прэміі, пралазяць у кіраўнічыя органы творчых саюзаў, у розныя журы і камітэты. Усё гэта – мітусня, за якою хаваецца творчая пустата, «адсутнасць прысутнасці». Падобна, што крытэрыі мастацкасці скора будуць зведзены на нішто. Ідзе масавая фабрыкацыя «мастацтва», напрыклад, эстрадных песень. Нейкая суцэльная самадзейнасць. І ўсё гэта прымаецца за норму. Бяда! Вялікая бяда, браточкі!..

2009

      Што з намі?

      Так, гэта быў звышпадхалімаж – з аднаго боку і агідны старэчы маразм – з другога. Членскі білет № 1 Саюза пісьменнікаў СССР і Ленінскую прэмію па літаратуры ўручылі Брэжневу. І ён прыняў! Як належнае! Як заслужанае! Якой жа маральнай пачварай трэба быць, каб пайсці на такое?!

      І ніхто з пісьменнікаў не абразіўся, ніхто не выйшаў у знак абразы з СП! Што з намі? Быць у СП, дзе галоўным пісьменнікам – Л. І. Брэжнеў?

1981

      Гэта вырашыў сам Бог…

      Калі ласка, таварышок: