Калі Ната прынесла мне акварыум з рыбкамі, я ўзяў лыжку і з апетытам пасёрбаў. Затым выцягнуў з акварыума кавалак водарасцяў і кінуў сантэхніку.
– З гэтага часу вы будзеце індзейцам, – сказаў я. – Я ваш правадыр – Чынгачгук. На гэтых умовах вы застаяцеся.
– Мур, – сказаў сантэхнік і пашкрабаў рукой пантофлю Наты.
– Ну-ну, без вольнасцяў, – папярэдзіў я. – Здаецца, у мяне ёсць цудоўны прас і сякерка для дзічыны.
Сантэхнік рохкнуў і прыбраў руку.
– Мілы, – сказала Ната, – ты ж ведаеш, што сёння а восьмай раніцы я з’язджаю да бабулі. З ёй я пайду ў царкву і пакаюся. Потым я пайду ў краму, набуду сабе надзіманы шарык і буду з ім бадзяцца па горадзе.
– Вось тады і вяртайся, – сказаў я.
– Так-так, – сказаў сантэхнік.
– Я падумаю. Асабліва калі ты наведаеш ламбард і здасі туды тэлевізар і сантэхніка. Чао-какао.
34
Я, вядома, зусім не засмуціўся. Проста падышоў да лядоўні і паеў нашча гарчыцы. І гэта ўзнікла раптам. Я адчуў жаданне пайсці ў кіно альбо паесці славянскага маянэзу. Здаецца, настала поўная свабода. Трэба цаніць свае дасягненні. Вось як здараецца.
– А мы да вас, – раптам сказалі суседзі, праціскаючыся праз тунэль, прадзяўбаны сантэхнікам.
– Я быў у адзіноце. Я шпацыраваў па даху кватэры сусліка. Зазіраў у халодныя норкі. Піў кефірчык. Усведамляў шчасце. Вы ўсё сапсавалі. Пасеклі ідылію, – сказаў злосна я.
На суседзях былі хатнія паласатыя халаты і скураныя тэпці. Яны палілі цыгаркі і жавалі махорку.
– У нас сантэхнік пасяліўся.
– І ў мяне таксама, – сказаў я.
– У нас кітаец.
– А ў мяне індзеец.
– Яны, напэўна, сваякі.
– Цалкам верагодна, – пагадзіўся я.
– Я – Змей Гарыныч, – сказаў п’яны сантэхнік, запаўзаючы праз тунэль.
– Ён у вас чагосьці прыняў, – сказаў я.
– Мабыць, хатняй настойкі пакаштаваў, – сказалі суседзі.
– Буль-буль, – сказаў сантэхнік.
– А давайце яго адправім да суседзяў, што жывуць наверсе, – прапанавалі суседзі, якія прыйшлі знізу.
– Някепская думка, – пагадзіўся я. – Трэба адправіць яго дагары… Будзе альпіністам.
Я ўзяў швабру і пастукаў па столі. Потым пачакаў. І зноўку пастукаў. І гэтак хвілінаў пятнаццаць. Нарэшце зверху да нас спусціўся сусед Вася Яршоў. На ім былі майка, джынсы і шлёпкі. Ён быў незадаволены, і таму ў яго нервова торгалася правае пачырванелае вока.
– Му, – сказаў ён.
– Да вас сваяк прыйшоў, – сказаў я, паказваючы на прыціхлага сантэхніка. – Заваліўся да мяне п’яны і патрабуе Васю Яршова. Ён ваш?
– Му, – сказаў Вася, – Мані трэба паказаць. Яна там шча гатуе баршча. Пайду пакажу.
І забраў сантэхніка за каўнер.
– Буль-буль, – развітаўся з намі сантэхнік.
– Ну, вось, – сказаў я, развітваючыся з суседзямі знізу. – Доўгачаканы спакой.
– Цяпер мы будзем хадзіць да вас кожны дзень, – сказалі суседзі знізу.
– Так-так, – пагадзіўся я, – у высакосны год. Да пабачэння.
І