Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-7021-26-0
Скачать книгу
года. Хто вам гэта выдаў на рукі? Скажаце праўду – пойдзе вам на карысць. Не скажаце – паставім пытанне рубам. Якое – самі ведаеце.

      Паўза.

      – Зараз успомню, – сказаў студэнт Ігнат Мазур. – Дайце падумаць.

      – Думайце хутчэй.

      Сітуацыя стваралася сапраўды небяспечная, ліхаманкава меркаваў Ігнат Мазур. «Беларуская газэта» з прамовай Вацлава Іваноўскага і не толькі, захоўвалася дома ў надзейным месцы, і доказаў яе існавання няма і быць не можа. Адкуль ім вядома? Але… Што тычыцца спецсховішча, то адбылося наступнае: ён атрымаў пад распіску часопіс, сеў за стол і пачаў рабіць з яго выпіскі па тэме. Разам з ім, акрамя сябрука – студэнта Уладлена Анціпава, побач нікога не было. Той таксама замовіў нешта па сваёй тэме. Праз нейкі час бібліятэкарка, жанчына сталага веку, кудысьці сышла, потым вярнулася, а потым зноў сышла. Цікаўны да кніг, ён зайшоў за бар’ер, і ў яго разбегліся вочы: чаго там толькі не было… І ўсё забароненае. Не ўтрымаўся – узяў, што ляжала бліжэй на паліцы: Кушаля і Ніцшэ. Паклаў сабе на стол і сышоў апошнім, пакуль не толькі большую частку прачытаў, а і запісаў тое-сёе ў нататнік.

      Назаўтра паўтарыў свой манеўр. Дачытаў ужо да канца. Была спакуса знесці нешта з сабой, але ўтрымаўся. Красці ніколі не мог. А каб знёс, то ўжо завялі б справу, бо ў інтэрнаце пакуль студэнты былі на занятках, ведаў – часта рабілі праверкі і сапраўдныя шмоны. З тым самым намеснікам Пушко, які цяпер дапытваў яго, нібы ўвязненага. «Анціпаў, – упэўнена ўспомніў ён, – той адзін бачыў, і толькі таму ён неяк за бутэлькай віна ляпнуў пра газеты з царквы. Вось дзе горача…»

      – Скажу, як было. Ніхто мне кніг не выдаваў. Як бібліятэкарка выйшла, можа і па патрэбе, я з паліцы Ніцшэ двухтомнічак – невялікі такі, выдання нейкага Сойкіна з Пецярбурга – узяў з цікаўнасці. Вінаваты. Ну, і пачытаў. Ды там нічога такога – адны вульгарызмы.

      – Вульгарызмы? – здзівіўся намеснік дэкана Пушко. – Як гэта?

      – Ну, схадзіце самі, паглядзіце. Там на кожнай старонцы хімічным алоўкам нехта мацюкі панапісваў. Свае каментарыі, пэўна. Мяркую, рэвалюцыйныя рабочыя. Адчулі свайго класавага ворага – і пакрэмзалі.

      – Так-так, – задуменна працягнуў намеснік дэкана Пушко.

      – А газеты з царквы?

      – Не было аніякіх газет. Паклёп. Паўза.

      – Вы, як я мяркую, не такі просты, як сябе выстаўляеце, – сказаў ужо нават незадаволена намеснік дэкана. – Але ж будзем разбірацца. І калі што – пра наступствы вы ўжо, пэўна, ведаеце. Абстаноўка якая цяпер у свеце? Ворагі падымаюць галовы. То ў Вугоршчыне, то ў Польшчы, то цяпер у Чэхаславакіі.

      – Дык я магу ісці? – спытаў Ігнат Мазур.

      – Не. Вось вам папера, вось асадка. Пішыце тлумачальную.

* * *

      У інтэрнаце праводзілі чарговую дэзынсекцыю, і студэнт Ігнат стаў часцей бываць на занятках.

      Мінуў нейкі час, але пасля непрыемнай размовы з намеснікам дэкана Пушко аніякіх наступстваў у адносінах да яго не адбылося. Хіба што дэкан Парэцкі на лекцыі падняў аднойчы з месца, спытаў быццам неістотнае – пра канспект, а ў канцы кінуў загадкава: «Не Ніцшэ варта чытаць,