Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2015
isbn: 978-985-7021-26-0
Скачать книгу
з рукі Іосіфа Зялёнкі, гучна боўтнула паветрам і выкацілася на асфальтаваную сцежку. Студэнт Зялёнка спрытна нахіліўся і падхапіў яе.

      Выкладчык Пётра Мацкевіч спыніўся.

      – Добры дзень, Пётр Антонавіч, – з робленай ветлівасцю павітаўся з ім Ваня Гужын.

      Запанавала непрацяглая паўза. Выкладчык Мацкевіч абудзіўся ад нейкіх сваіх думак і агледзеў хлопцаў.

      – А-а, – сказаў ён, – дык вы мае студэнты? Успамінаю. Бачыліся. Адпачываеце? З віном? І што п’яце, цікава, у такім людным месцы?

      – Сухое віно, – не стаў маніць Іосіф Зялёнка. – «Гамза». Можа, і не з найлепшых гатункаў, але піць можна.

      – А вы прысядзьце з намі, Пётр Антонавіч, – раптам абраўся нахабства студэнт Ваня Гужын. – Мы тут крыху ганарару атрымалі, дык вось адзначаем. Мы вам шчыра праставімся і палічым за гонар, бо вас паважаем. Ды вось і сябры пацвердзяць.

      – Так, так, – заківалі галовамі хлопцы.

      Выкладчык Пётра Мацкевіч падумаў і прысеў на лаўку побач. Студэнт Ваня Гужын наліў таму ў разавую папяровую шклянку віна.

      – Зваць вас як? – пацікавіўся выкладчык Мацкевіч, пажадаў здароўя і выпіў.

      Хлопцы прадставіліся. Пачалі размову. Ні пра што. Спачатку даволі напружана і абачліва – прыглядаліся да нечаканага суразмоўцы. Але выкладчык Пётра Мацкевіч размову іх раз-пораз падтрымліваў, гаварыў далікатна, хоць калі-нікалі змаўкаў і думаў пра нешта сваё. Ніхто не звяртаў на іх увагі. Урэшце, у скверы часта выпівалі, і не толькі студэнты.

      Неўзабаве выкладчык Мацкевіч падняўся з лаўкі, падзякаваў і сказаў, што яму варта дадому.

      – А вам у які бок? – спытаў няўрымслівы і ўсюдыісны студэнт Іосіф Зялёнка.

      – Уніз па Паркавай.

      – Дык і нам туды ж.

      – У інтэрнат? Я вас правільна зразумеў?

      – Так.

      – Хадземце. Разам і мне будзе весялей, – сказаў выкладчык Мацкевіч.

      Каля ГУМа завярнулі направа і пайшлі ўніз. Студэнт Ігнат Мазур хацеў было развітацца і пакінуць кампанію, але Іосіф Зялёнка быццам здагадаўся і прашаптаў яму на вуха:

      – Плюнь на «госці». У цябе яшчэ віно ў сумцы, і ў нас дзве пляшкі засталіся – дык, можа, працягнем. Бачыш, Антоныч – свой чалавек. А мы яшчэ і ў гастраном забяжым па дарозе.

      Дарогай размаўлялі хіба што адны хлопцы. Выкладчык Пётра Мацкевіч зноў стаў задуменны і больш маўчаў.

      Калі падышлі да інтэрната, студэнт Ваня Гужын нечакана звярнуўся да таго з прапановай.

      – Можа, завітаеце да нас, Пётр Антонавіч? У нас на паверсе цяпер спакойна, большасць на занятках.

      Выкладчык Пётр Мацкевіч выслухаў таго, падумаў і згодна кіўнуў.

      – Толькі вы, хлопцы, асабліва наш пікнік не афішуйце, – папрасіў ён.

* * *

      Размясціліся ў пакойчыку, дзе жылі студэнты Гужын і Зялёнка. Паставілі на столік віно, тое-сёе са сціплай закускі. Прыадчынілі акно, а дзверы, наадварот, зачынілі, каб ніхто лішні не заходзіў.

      Выпівалі і гаманілі да цемнаты. Выкладчык Пётра Мацкевіч слухаў,