Тэрарысты зніклі. Страшэннае вогнішча дагарала. Сяржант папоўз да параненага дзіця. Ім аказаўся хлапчук гадоў дзевяці-дзесяці. Ён ляжаў у непрытомнасці, раскінуўшы рукі.
Куля трапіла ў нагу, але не кранула косткі. Хлапчук страціў прытомнасць з-за балявога шоку, чым і выратаваўся. Праўда, згубіў зашмат крыві.
Сяржант дастаў паходную аптэчку, апрацаваў антысептыкам рану, перавязаў стэрыльным бінтам. Падумаў і зрабіў два ўколы з біялагічна актыўнымі рэчывамі, стымулюючымі працаздольнасць сэрца.
З-за страты крыві малое магло сканаць. Дзякуючы ўколам, хлопчык пратрымаецца гадзін дванаццаць. Гэтага павінна хапіць да прылёту медверталёта з бліжэйшай базы. Але як яго выклікаць? Сяржант кусаў вусны. Потым усхапіўся, намерваючыся забраць малое і схавацца ў лесе.
Ён узяў хлопчыка на рукі, як нечакана за спінай пачуўся шоргат і ў плечы ўперлася штосьці цвёрдае.
– Хальт! – прагучала нібы прыгавор. – Партызанэн?..
Апошнія дні штандартэнфюрэр СС Отто Кройц пакутваў на залішнюю нярвознасць. Рускія наступалі з усходу. Славутыя арыйскія войскі беглі назад, быццам пад націскам снежнай лавіны. Нібыта небаракі-загоншчыкі растармасілі ўзімку мядзведзя і потым драпалі падалей ад бярлогі. Штандартэнфюрэр быў упэўнены, сербануць немцы ліха на гэтай непрыветнай зямлі, калі Германія не прышле дадатковыя рэзервы і не зробіць новага ўзбраення кшталту ракет “Фаў”. Чырвоныя прарываліся штодзень, і іх з’яўленне ў тутэйшых мясцінах – пытанне часу. Са стратэгічнага гледзішча фюрэр памыліўся, увязаўшыся ў бойню з рускімі. Самы час адступіць да мяжы Саветаў, узмацніць іх і паспрабаваць мірныя перамовы са Сталіным. Хаця гэтая дзікая думка нарадзілася ў галаве Кройца пасля некалькіх порцый шнапсу. Якія там мірныя перамовы? Яны мелі месца перад вайной. Рускія ні ў якім выпадку не спыняцца, дабраўшыся да ўласнай мяжы. А тут яшчэ партызаны пад бокам нібы шыла ў срацы…
Гэта ўсё ў сукупнасці нервавала Отто Кройца. Яшчэ раздражняла прысутнасць группенфюрэра тайнага спецаддзела СС Дэніса Лутцэ і доктара Зільге, якія прыехалі з фартэцыі ордэна СС па распараджэнні самога рэйхсфюрэра з нейкай загадкавай місіяй. Нейкія анамальныя зоны, электрычныя палі, псіхічнае ўзаемадзеянне – ім у Германіі толькі ў цацкі гуляць. Отто Кройц быў упэўнены: вышэйшае камандаванне ні на ёту не разумее, што насамрэч адбываецца на перадавой і на захопленых рускіх тэрыторыях.
Цяпер высокія госці штандартэнфюрэра Кройца сядзелі разам з ім ва ўтульным пакоі і таксама пілі шнапс.
Отто Кройц марыў як мага хутчэй збавіцца ад Лутцэ і доктара Зільге.
– За перамогу Германіі! – прапанаваў пампезны тост, зусім не да месца, группенфюрэр Дэніс Лутцэ.
Кройц моўчкі хітануў галавой, уздымаючы свай келіх. Доктар Зільге ледзь прыгубіў напой і ўважліва сачыў за прысутнымі.
– Мяркую, ваш прыезд – не толькі інспекцыя становішча ў войсках СС у рэгіёне, – пачаў Кройц.
– Прынамсі