Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна. Рыгор Барадулін. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Рыгор Барадулін
Издательство: Электронная книгарня
Серия: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»
Жанр произведения: История
Год издания: 2013
isbn: 978-985-7089-28-4
Скачать книгу
жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно – лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць.

      Лашчавінка – ямінка, упадзінка. А ў лашчавінцы баравік сядзіць.

      Легцавік – легкавы аўтамабіль. К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў.

      Лежня – ляжанне. У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі.

      Лесаўцы́ – жыхары лясістай мясціны. Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці.

      Лесюгí – густыя лясы. У гэных лесюгах і чорт заблудзіць.

      Леташняя – мінулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згніла.

      Летка – летняя пшаніца. Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць.

      Лёк – расол зпад селядцоў. Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам.

      Лёстачкі – салодкія словы, кампліменты. Так і падпускаіць лёстачкі дзеўцы.

      Лісіцы – лісічкі (грыбы). Я за свае лісіцы нап’юся. Там соснік, а лісіцы па сосніку, па імху.

      Лістаноска – паштарка. Адна лістаноска прывяла яе к нам.

      Літоўка – каса; яшчэ – пуня. Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія.

      Ліцвяк – літовец (летувіс). Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі.

      Лішніца, лішэнь, лішак – збытак, лішняе. Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. І кійком аддзякаваў з лішаком.

      Логаўе – логава, лагво. А там воўча логаўя.

      Лугá – шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывае, мыюць валасы. Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы лугой, перхаці ня будзіць.

      Лљзгаць – папякаць, дакараць. Колькі можна лузгаць адным і тым жа?

      Лљнуць – кануць, прапасці, знікнуць. Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву.

      Лупацень – надуцька, лупаты. Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, і сядзіць.

      Лушчонікі – лясныя арэхі. Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца.

      Лызь-мызь – есці на хапку, паспытаць. Лызьмызь, і пабег, не каб сесці ды пад’есці.

      Лыліца, лыла – недарэка, недаробак. Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку.

      Лындаць – сланяцца без справы. Лындаіцьлындаіць дзень пры дні, лынды б’ець.

      Лысяк – лысы. Гэны лысяк аж блішчыць, хоць ты на лысіні нажы йстры.

      Любавізна – сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася.

      Любосць – каханне, мілосць. У іх любосць даўно, толькі тоюцца.

      Людскае – пагляднае, гожае, добрае. Каб што людскае калі далі, дык не – усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец – паглядзець гідка.

      Люшка – засланка ў дымаходзе. Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня. (Магчыма, ад нямецкага Luft – паветра.)

      Лягчыць, вылегчыць – кастрыраваць. Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец.

      Лядáік – моташна. Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу.

      Ляжня – доўгае ляжанне, гультаяватасць.