Час чумы (зборнік). Уладзімір Арлоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Современная зарубежная литература
Год издания: 2005
isbn: 978-985-6701-43-0
Скачать книгу
здоўжылася, але донна Франчэска яшчэ не збіралася канчаць гэтую дзіўнаватую размову, якая нагадвала іспыт, дзе настаўнік і вучань памяняліся месцамі.

      – Вялікі Петрарка, – завучаным рухам адставіўшы вахлік, прамовіла яна, – пытаўся: паэзія – грэх ці святое прызванне?

      – Паэзія – радасць, – пераканана сказаў Гусоўскі. – Паэт творыць з хаосу свой свет.

      – О-о! – Франчэска відавочна здзівілася. – Я ведаю вашыя вершы. Некаторыя гавораць пра іх з захапленнем, але ад аднаго прыдворнага паэта я чула, што натхненне даюць вам копіі Грацыя[9] і Марка Немезіяна,[10] якія вы хаваеце ў сваім стале. Няўжо гэта праўда?

      Ён успыхнуў і міжволі зрабіў крок да Франчэскі.

      – Такая ж праўда, як тое, што Строццы, які распускае гэтыя нізкія чуткі, роўны боскім паэтам старажытнасці, – гнеўна сказаў Гусоўскі. – Такія, як ён, не ствараючы, умеюць пісаць, як Вергілій, ды бляск іхніх вершаў – бляск фальшывага золата.

      На матавым твары Франчэскі з’явілася задаволеная ўсмешка: яна непрыхавана цешылася тым, што вывела суразмоўніка з раўнавагі.

      – Дзе ж тады сапраўдная крыніца вашага натхнення?

      Яна застыла ў прыгожай паставе, упэўненая, што ведае ягоны адказ.

      – Дзе? – Гэтая ўпэўненасць не схавалася ад паэта. – Аднойчы я чуў, як пяюць пад звон кайданоў палонныя татары. Яны ворагі маёй краіны, але калі я пачуў, як яны плачуць па радзіме і па сваіх пустых тулах, у мяне зашчымела сэрца. Тут, у Рыме, я разумею іхнюю песню яшчэ лепей.

      У агатавых вачах Франчэскі было расчараванне, аднак яна не пакідала сваёй гульні.

      – Хіба вы палонны? Хто ж у такім разе паланіў вас? – Яна закрылася вахлікам і зірнула на паэта паўзверх жоўта-зялёнай птушкі.

      Пісаныя і няпісаныя правілы галантнасці вымагалі ад яго толькі аднаго адказу, якога прагнула юная капрызніца. Здаецца, зусім проста – сказаць некалькі зазвычаеных слоў. Але ён ведаў, што не зможа.

      – Хто ж паланіў вас? – настойліва паўтарыла яна.

      – Туга па радзіме, – адказаў ён, заўважаючы, як у яе ў вачах прачынаецца зласлівасць.

      – Я хачу паслухаць вашыя вершы, – уладна сказала Франчэска.

      Яна стаяла, напалову павярнуўшыся да вакна, і ветрык перабіраў яе валасы. Злёгку ўскінуўшы голаў, Гусоўскі пачаў:

      Што толькі ёсць на зямлі, гэта створана ўсё дзеля шчасця. Зоркі ў цямноце мігцяць, асвятляюць слабенькім зіхценнем, Моцай таемнаю; пыл залацісты ў крынічным паветры Шчасна згадаеш. Прыроды дарункі – імклівыя птушкі, Рыбы, звяры, і пладоў, і металаў бясконцыя скарбы…

      Гэтыя радкі ён таксама перапісаў два тыдні таму на зеленкаватую паперу, але на твары Франчэскі нельга было прачытаць: знаёмы ёй гэты верш ці яна чуе яго ўпершыню.

      Радуе ніва ратая сваім ураджаем аквітным…[11]

      Краем вока Гусоўскі змеціў, што з дзвярэй робіць гаспадыні нейкія знакі чорнавалосая пакаёўка. Франчэска кіўнула ёй і рухам рукі загадала паэту спыніцца.

      – Я


<p>9</p>

Паэт, сучаснік Авідзія.

<p>10</p>

Лацінскі паэт III ст.

<p>11</p>

Пераклад з лацінскай Сяргея Сокалава-Воюша.