Сланы Ганібала (зборнік). Уладзімір Арлоў. Читать онлайн. Newlib. NEWLIB.NET

Автор: Уладзімір Арлоў
Издательство: Электронная книгарня
Серия:
Жанр произведения: Зарубежная публицистика
Год издания: 2005
isbn: 978-985-6701-79-1
Скачать книгу
дзеда Максіма за брыгадзіра.

      Праз тры гады наш далёкі сваяк, што служыў у раённым Шклове ў НКВД, папярэдзіў дзеда й ягонага брата Ціхана, калгаснага бухгальтара, што на іх ды яшчэ на дзесяць вяскоўцаў прыйшоў данос. Хапун, казаў сваяк, чакаўся вялікі, і калі зьехаць куды-небудзь на данбаскія шахты ці проста зашыцца месяцы на тры ў лес, усё абыдзецца, бо возьмуць іншых.

      Дзед з братам сабралі ў сваёй хаце сход тых дванаццаці, чые імёны ўжо перадрукоўвалі машыністкі НКВД. Думкі падзяліліся: адны стаялі на тым, каб ратавацца; дзяды Максім і Ціхан лічылі, што хавацца – значыцца, прызнаць, быццам яны й сапраўды ў нечым вінаватыя. Надзвычай дарагая мне й такая драбніца: на той зборні дзед Максім сказаў, што ўсё адно замест хаванцаў схопяць кагосьці яшчэ, нават не папярэджаных.

      Назаўтра трое «ворагаў народу» падаліся ў лес, а дзевяцёра засталіся ў вёсцы, спадзеючыся: там разьбяруцца. Людзі верылі, што ўлада, якая ўжо пятнаццаць гадоў называла сябе іхняю, хоць калі-некалі здатная на справядлівасьць.

      Па дзеда прыйшлі ў першы дзень 1933-га. Ён сядзеў на палку, плёў рэзгіны і, як запомнілася маме, сьпяваў:

      Што рабіць мне, як мне быць?

      Ці пакінуць, ці любіць?

      Мама басанож бегла за санямі да аселіцы.

      Праз два тыдні бабе Аўгіньні ды жонкам іншых арыштаваных дазволілі перадаць ім у Шклове харчы і памяняць бялізну. Старую бялізну давялося спаліць, бо яна кішэла вошамі.

      Наступнаю зьвесткаю пра дзеда была ўжо згаданая даведка на шэрым блянку, дзе не знайшлося месца хоць бы на колькі слоў крывадушнага казённага спачуваньня. Чалавека забілі, але няхай вас суцешыць тое, што яго забілі ні за што, невінаватага. Праўда, я маю моцны сумнеў, што тыя, хто падпісваў такія даведкі ў 1960-я гады, і тыя, хто падпісвае іх цяпер, шчыра лічаць такіх, як мой дзед, невінаватымі. Яны сапраўды былі вінаватыя – у тым, што ведалі «плянэты», што за царскім часам выпісвалі несавецкую газэту, што ім людзі верылі болей, чым розным камісарам і люцыпанэрам…

      Бабуля Аўгіньня сустрэлася зь дзедам Максімам на небе за два гады да таго, як дзяржава рабочых і сялянаў ашчасьлівіла нас гэтым блянкавым сьведчаньнем свае гуманнасьці ды некалькімі рублямі, якія маці зь цёткаю адмовіліся атрымліваць.

      Імя даносчыка, што загубіў дзевяць душ, пакінуўшы бязбацькавічамі без малога тры тузіны дзяцей, хутка адкрылася. Гэта быў самы недалужны капысіцкі гаспадар камбедавец Цыбулька.

      – Наша горніца з Богам ня спорніца! – з дурным гонарам вясёла казаў ён пра сваю хаціну-развалюху, дзе адно на печы маглі сагрэцца ягоныя вечна галодныя дзеці.

      Мамін брат дзядзька Язэп шмат разоў, выпіўшы дзеля сьмеласьці гарэлкі, браў уначы паляўнічую стрэльбу ды ішоў помсьціцца за бацьку. Бабуля Аўгіньня й мама зь сёстрамі, галосячы, як па нябожчыку, беглі за дзядзькам да Цыбулькавае развалюхі. Ейны гаспадар сьпярша выпускаў на падворак усіх сваіх васьмярых дзяцей, потым жонку, потым выходзіў у споднім сам, і дзядзька Язэп, заплакаўшы ад бясьсільля,